Па дарозе каля фермы
“Аўдзі сотка” праязджала.
І шыкоўнай той машынай
Света важна кіравала.
Дзеўка наша брыгадзірам
У калгасе працавала,
І цяпер усе палеткі
Дасканала вывучала.
Знала ўсё пра гаспадарку
З кінафільмаў, што глядзела,
І па гэтай па прычыне
Аграномам стаць хацела.
Што й калі садзіць ці сеяць —
У каледжы вывучала.
І вось гэтую навуку
У полі прымяніць спяшала.
У час вучобы ў каледжы
Света двойку атрымала…
Дзе авёс, як расце жыта –
І цяпер яна не знала.
Як тут справіцца з бядою?
Гэта думка ўвесь час коле.
Запытаць у агранома?
Засмяюць на ўсё поле!
Недалёка ад дарогі
Статак: пасвяцца каровы,
Толькі ўсе не маюць рогі –
Хіба іх гатунак новы?
І аб гэтым запытала
Наша Света ў дадатак
Пастуха, што ціха пасвіў
Між кустоў маленькі статак.
Можа, рогі і не патрэбны —
З-пад вярбы пастух азваўся,
Мусіць, новая парода,
Раз вучоны пастараўся.
А што тычыцца жывёлін,
Што пасуцца на ўлонні,
Гэта, дзетка, не каровы,
Гэта шчыплюць траўку коні.
Вось такая брыгадзірка.
І кіраваць магла б “нядрэнна”.
***
Годзе біць язык аб зубы.
І мараль тут не патрэбна.
Канстанцін Богуш,
гп. В.Бераставіца