У бібліятэку па кліках
Як выглядаў Дом Урада і Цэнтральны Дом селяніна ў Мінску? Дзе і калі з’явіўся першы дзяржаўны рыбаводны завод БССР? Якое надвор’е было ў беларускіх гарадах? Адказы на гэтыя пытанні можна знайсці ў часопісах рэсурсу. Яны выдатна паказваюць, як жылі і пра што турбаваліся беларусы сто гадоў таму.
Для зручнасці карыстальнікаў дакументы структураваны па тэматычных рубрыках: адукацыя і выхаванне, мастацтва, ахова здароўя і медыцынскія навукі, палітыка і грамадства, рэлігіязнаўства, будаўніцтва, транспарт, эканоміка і іншыя. Асобнае месца ў рэсурсе займаюць часопісы, прысвечаныя літаратурнай і літаратуразнаўчай тэматыцы. Што важна, у электроннай калекцыі змешчаны не толькі выданні, якія выходзілі з пэўнай перыядычнасцю, але і тыя, што выдаваліся аднакратна або нерэгулярна. Аўтары праекта ўпэўнены, што ён будзе цікавы даследчыкам у галіне гісторыі, педагогікі, эканомікі, медыцыны, супрацоўнікам бібліятэк, архіваў, музеяў, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі.