Бераст-Зюзя, Спадарыня Завіруха і міфалагічныя лясныя жыхары: на Бераставіччыне паселіцца беларускі бог зімы

Лента новостей Общество

Усіх, хто верыць у казку і навагоднія прыгоды, 22 снежня  2018 года чакае сюрпрыз. У гэты дзень, які якраз супадае з пачаткам школьных канікул, адбудзецца адкрыццё рэзідэнцыі Бераст-Зюзі і Спадарыні Завірухі.

      Сядзіба беларускага міфалагічнага  валадара халадоў Зюзі размесціцца на тэрыторыі дзіцячага аздараўленчага лагера “Бераставіцкі”. Аднак перш, чым трапіць да беларускага бога зімы, дзецям неабходна будзе прайсці захапляльны квэст па анімацыйных пляцоўках і праявіць кемлівасць, спрытнасць і лоўкасць, выконваючы заданні і выпрабаванні ад Спадарыні Завірухі і сяброў Зюзі – Лешыка, Хапуна і Бабы-Ягі.

У праграме адкрыцця рэзідэнцыі:

– сустрэча гасцей і святочнае прывітанне ад Вавёркі – сімвала Вялікай Бераставіцы;

– уручэнне Ключа ад Рэзідэнцыі;

– забавы, гульні, конкурсы;

– святочны карагод з Бераст-Зюзяй і яго сябрамі вакол прыгажуні-ёлкі;

– навагодняя пошта для Дзеда Мароза;

– выстава-кірмаш сувенірнай прадукцыі і майстар-класы ад аддзела рамёстваў і традыйнай культуры;

– “Дзіцячая карчомачка” з салодкасцямі;

– мультыплікацыйныя фільмы.

      Падрабязней пра работу рэзідэнцыі Бераст-Зюзі і Спадарыні Завірухі вы даведаецеся ў чарговых анонсах на сайтах раённай газеты, райвыканкама і ў “Бераставіцкай газеце”.

Фота носіць ілюстрацыйны характар



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *