Спартыўнае свята ў рамках Дня Незалежнасці, падрыхтаванае ўстановамі фізкультурна-спартыўнага напрамку пад кіраўніцтвам аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, было прадстаўлена спартыўна-забаўляльнай праграмай, якая ўключала дартс, армрэслінг, скакалкі, баі гімнастычнымі шарамі. Адбыліся паказальныя выступленні выхаванцаў Бераставіцкай ДЮСШ і адкрыты раённы турнір па міні-футболу сярод аматарскіх каманд.
Святлана Ганчарова