Бераставіччына: учора і сёння

Из истории земли Берестовицкой Культура

26Перамены, якія адбыліся ў знешнім абліччы населеных пунктаў Бераставіччыны за апошнія 20 гадоў, мабыць, найбольш прыкметныя ў раённым цэнтры. Вялікі аб’ём работ па добраўпарадкаванні гарадскога пасёлка быў выкананы 9 гадоў таму ў рамках падрыхтоўкі да святкавання 500-годдзя заснавання Вялікай Бераставіцы. Карэнным чынам змянілася тады цэнтральная плошча разам са скверам, новы выгляд атрымалі многія жылыя і адміністрацыйныя будынкі на вуліцах Леніна і Савецкай. А побач з рэдакцыяй раённай газеты пачалося тады будаўніцтва музея. Некалі на гэтым месцы знаходзілася пажарная часць, пазней той стары будынак перадалі арганізацыі “Райсельгасэнерга”. Сёння “Музей Вавёркі” – гэта адзін з найбольш прыгожых будынкаў у Вялікай Бераставіцы. Цырымонія ўрачыстага яго адкрыцця адбылася ў пачатку кастрычніка мінулага года.
Значныя змены адбываліся і на працягу ўсіх наступных гадоў. Усё гэта — прадмет старання мясцовай улады, кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый, сотняў радавых людзей, жыхароў нашага населенага пункта. Многія, мабыць, памятаюць і ведаюць, як некалькі гадоў таму па ініцыятыве раённай улады быў арганізаваны першы суботнік па добраўпарадкаванні тэрыторыі ўздоўж ручая побач з рынкам. У выніку да непазнавальнасці змянілася набярэжная, з’явіліся пешаходныя дарожкі, лаўкі ўздоўж іх, пешаходныя масты праз ручай. Гэтую зону адпачынку адразу аблюбавалі і дарослыя, і дзеці. Потым працэс добраўпарадкавання цэнтральнай часткі пасёлка прадоўжыўся. Два гады назад на радасць дзецям і іх мамам была пабудавана і абсталявана дзіцячая пляцоўка.
25 27 28Чарговым этапам стала добраўпарадкаванне бальнічнага парку. Тут таксама з’явіліся пешаходныя дарожкі і лаўкі, абсталявана спартыўная пляцоўка. Уздоўж возера пракладзена роўная пешаходная дарожка да самага драўлянага моста.
Актыўнымі тэмпамі развіваецца гандлёвае абслугоўванне насельніцтва. Некалькі гадоў таму былі пабудаваны магазіны “Родны кут” і “Family маркет”. А зусім нядаўна на паўночным ускрайку раённага цэнтра расчыніў свае дзверы яшчэ адзін, больш сучасны фірменны магазін “Родны кут”.
Сяргей Хілюта, фота аўтара і з фондаў “Музея Вавёркі”



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *