– назва чарговай выставы Музея Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы, якая прысвечана году з дня яго адкрыцця.
Увазе наведвальнікаў прадстаўлены рэдкія здымкі Бераставіцы і ваколіц з архіву ўладальнікаў мястэчка сям’і Касакоўскіх, зробленыя фатографам-аматарам Станіславам Казімірам Касакоўскім. Ёсць здымкі Рамана Салаўя з Падбагоннікаў пач. ХІХ ст., а таксама фота яшчэ аднаго нашага земляка з Бераставіцы протаіерэя Паўла Валынцэвіча. Шэраг здымкаў трапілі на музейныя паліцы з сямейных фотаальбомаў жыхароў Бераставіцы. Словам, паглядзець наведвальнікам ёсць што. Гэта каштоўныя з гістарычнага пункту гледжання фотаэкспанаты, на якіх адлюстравана тагачаснае жыццё нашага мястэчка, даўняе аблічча яго будынкаў і вуліц.
Святлана Ганчарова