Бераставічане шчыруюць на хлебнай ніве

Лента новостей

Іван Носка і Дарыюш Пачобут
Іван Носка і Дарыюш Пачобут

Надвор’е на гэтым тыдні апраўд­вае чаканні нашых аграрыяў. Да нас нарэшце завітала сапраўднае лета з сонечнымі дзянькамі, прыдатнымі для жніва. Надвор’е стала як пад заказ – самае спрыяльнае для ўборкі збожжавых і зернебабовых. Спелае, налітае сілай калоссе чакае ўвішных гаспадароў, магутныя камбайны ва ўсіх гаспадарках раёна без затрымак выязджаюць ў поле.
Кожны год жніво – гэта свое­­асаблівы вынік напружанай працы руплівых земля­робаў, доўгачаканы і нялёгкі экзамен на самадастатковасць. У СВК “Макараўцы” ўборцы падлягае немалы клін. Гэта 50 гектараў азімага ячменю і 210 яравога, 800 гектараў азімага трыцікале, 573 гектары азімай пшаніцы і 130 — яравой, 20 гектараў аўсу, 50 гектараў грэчкі і 200 гектараў зернебабовых сумесяў. А валавы збор збожжавых і зернебабовых без кукурузы ў бункернай вазе тут плануюць атрымаць 11746 тон. На 27 ліпеня сабрана ўжо 3195 тон.
Пра ўсіх кам­бай­нераў галоў­ны аграном СВК “Макараўцы” Павел Сідаровіч гаворыць са шчырай павагай і ўдзячнасцю. Кожны чалавек на сваім месцы ўносіць свой важкі

Павел Сідаровіч
Павел Сідаровіч

ўклад ў папаўненне “жніўнага куфра”. Напрыклад, камбайнеры Іван Носка і Дарыюш Пачобут запэўнілі, што на сваім энерганасычаным камбайне “Лексіён-560” пастараюцца зрабіць усё магчымае, каб паказаць сябе з самага лепшага боку ў традыцыйным спаборніцтве на жніве.
Ніна Наддэ,
фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *