І шэсце гэта стала сапраўды відовішчнай з’явай. У ім прынялі ўдзел не толькі ўдзельнікі фэсту, але і шматлікія жыхары і госці гарпасёлка.
Гасцей жа ў Вялікую Бераставіцу завітала сёння нямала. Загадзя ведаючы пра “Бераст-Фэст” і яго насычаную праграму, у родны пасёлак з’ехаліся таксама тыя, хто тут нарадзіўся. Да бацькоў прыехалі дзеці, людзі ішлі ў святочнай працэсіі цэлымі сем’ямі.
–Наша Бераставіца вельмі прыгожая, утульная. Гэта разумееш і больш цэніш удалечыні ад яе, – дзеліцца ўражаннямі ўраджэнка райцэнтра Кацярына Козел, якая цяпер жыве ў Мінску. – Сённяшняе свята дзівіць неверагодным размахам, і ў той жа час яго можна назваць сямейным, сваім, паколькі яно аб’ядноўвае ўсіх, хто жыве на бераставіцкай зямлі і ўсіх, для каго Бераставіччына – малая радзіма. Такія святы – асабліва душэўныя і добрыя.
Святлана Ганчарова, фота аўтара
і Сяргея Хілюты
Відэа Віктара Фрыдэля