Кожны, хто завітаў на свята ў гарадскім паселку, знайшоў сабе занятак па душы. Дарослыя цікавіліся поспехамі і дасягненнямі арганізацый і прадпрыемстваў раёна на выставе-прэзентацыі, дзеці ўдзельнічалі ў гульнях і конкурсах. Усе разам частаваліся смачнымі стравамі, якія прадаваліся і гатаваліся тут жа.
Сваё меркаванне пра свята мы папрасілі даць раённай газеце жыхароў і гасцей пасёлка:
Кацярына Курмель і Валерыя Касурава:
-Мы зацікавіліся выставай творчых работ майстроў Бераставіччыны. Наведваем дзіцячую школу мастацтваў, таму хочам разгледзець усе работы. Тут весела, шумна, адусюль чуваць прыемныя мелодыі, збіраемся яшчэ што-небудзь набыць на свяце і пачаставацца.
Валянціна Болбат:
-Дзень Незалежнасці-сапраўднае свята для нашага пасёлка. Мы з дачкой і ўнучкай з цікавасцю пазнаёміліся з выстаўкамі розных арганізацый. На свята прыйшло многа жыхароў райцэнтра, мы сустрэлі шмат знаёмых. Атмасфера прыемная, настрой радасны. Для дзяцей многа розных забаў- і конкурсы, і гульні. Цяпер вось чакаем унучку пасля аквагрыму. Добрае сонечнае надвор’е таксама спрыяе таму, каб людзі весяліліся і радаваліся.
Алеся Капіца:
-Сенняшняе свята- добрая нагода сабрацца ўсім разам. Прыемна сустрэць калег, зазірнуць на іх выставы. Лічу, што яны ўпрыгожылі сквер, прадэманстраваўшы дасягненні сваіх сельгаспрадпрыемстваў. Дзень Незалежнасці — сапраўднае свята для нашай краіны, якое нагадвае нам, што Беларусь – моцная і незалежная дзяржава. Упэўнена, што кожны, хто хоча працаваць, можа дабівацца поспехаў на сваім рабочым месцы, і ўсе разам агульнымі намаганнямі мы захаваем мір і незалежнасць краіны.
Ганна і Павел Князік:
-Прыехалі на свята, каб адзначыць Дзень Незалежнасці. Асабліва спадабалася выстава РСУП “Алекшыцы” (там працуе Павел). Уразілі сваім майстэрствам рамеснікі, якія прывезлі свае вырабы. Прыгожую выставу падрыхтавалі ўстановы адукацыі раёна. І сам пасёлак папрыгажэў таксама-усюды сцягі, банеры, расцяжкі. Збіраемся наведаць і вячэрнія канцэрты.
Яўген Шапавалаў:
-Прыйшлі на свята з дзецьмі, і кожны знайшоў для себе нешта цікавае. Сыну спадабалася выстава Бераставіцкага ліцэя. Дачцэ-пляцоўка аддзела па надзвычайных сітуацыях. Дзякуючы арганізацыі свята, усей сям’ёй выйшлі прагуляцца, адпачыць, сустрэцца са знаёмымі. Свята сапраўды вельмі значнае, таму што аб’яднала ў сабе і Дзень Незалежнасці, і Дзень вызвалення нашай сталіцы. Мой дзед ваяваў, пра гэта я заўсёды памятаю і абавязкова раскажу сваім дзецям. Усім жадаю добрага настрою!
Вольга Беляня, фота аўтара