Кожны, хто прыйшоў на свята, змог прыняць удзел у акцыі «Жадаю роднай Беларусі», арганізаванай членамі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і Беларускага саюза жанчын.
На прапанаваных паштоўках з краявідамі роднай краіны бераставічане пакідалі свае пажаданні беларускаму народу і краіне, выказвалі словы падзякі і віншаванні з нагоды свята. На адной з паштовак мы падгледзелі, што невядомы госць свята пакінуў такі надпіс: “Рады, што жыву ў гэтай краіне”.
Вольга Беляня, фота аўтара