Бераставіцкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі правёў шэраг конкурсаў

Образование Общественные объединения

“Саматканы цуд”

Завяршыўся раённы этап рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Саматканы цуд”, які праходзіў у сакавіку з мэтай развіцця і папулярызацыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выяўлення і падтрымкі юных талентаў.

Па інфармацыі дырэктара Бераставіцкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі  Людмілы Носка, у намінацыі “Захаванне беларускіх нацыянальных традыцый” першае месца па рашэнню журы атрымала работа з Алекшыцкай сярэдняй школы “Сталовы камплект” (кіраўнік – Г.Ч.Альшэўская), а ў намінацыі “Арыгінальная ідэя і творчае рашэнне” першае месца журы прысудзіла рабоце “Букет палявых кветак”, якую прадставіў Паплаўскі яслі-сад-базавая школа (кіраўнік – А.А.Дручыніна”).

Работы пераможцаў раённага этапу накіраваны для ўдзелу ў абласным конкурсе.

 

“Жывіца”

36 работ навучэнцаў устаноў адукацыі Бераставіччыны было накіравана для ўдзелу ў раённым завочным конкурсе юных майстроў “Жывіца”, які праводзіўся ў рамках абласнога фестывалю юных мадэльераў і дызайнераў “Жывіца”.

Як паведаміла намеснік дырэктара Бераставіцкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Таццяна Таберка, конкурс праводзіўся ў дзвюх намінацыях:  “Сюжэтная кампазіцыя” і “Сувенір-падарунак”, на конкурс прымаліся работы, выкананыя ў разнастайных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: саломапляценне, кераміка, роспіс па дрэву, папяровая  пластыка і іншыя.

У намінацыі “Сюжэтная кампазіцыя” першае месца журы прысудзіла рабоце Веранікі Іоська з Паплаўскага ясляў-саду-БШ, другое месца заняла работа Ганны Шумель з Алекшыцкай СШ, трэцяе месца падзялілі работы Віялеты Эйсмант з Вялікайэсмантаўскай СШ і Марыі Максімчык і Алесі Сцепанчук з СШ аг.Пагранічны.

У намінацыі “Сувенір-падарунак” перамогу атрымала калектыўная работа навучэнцаў гуртка “Лялечных спраў майстры з Макараўскага ясляў-сада-СШ, другое месца падзялілі Дзіяна Бондар з Пархімаўскай БШ і Марыя Карвацкая з Старадварэцкага ясляў-сада-БШ, трэцяе месца заняла работа Мікіты Сунэліка з Малабераставіцкай СШ.

Пераможцы і прызёры раённага конкурсу будуць узнагароджаны граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, іх работы прымуць удзел у абласным этапе конкурсу.

 

“Суперважаты”

Пераможцам раённага этапу рэспубліканскага конкурсу “Суперважаты” сярод важатых піянерскіх дружын стала старшая важатая піянерскай дружыны імя А.Варанецкага Вялікаэйсмантаўскай СШ Ганна Курстак.

Конкурс праходзіў на базе СШ аг.Пагранічны, яго ўдзельнікі прадстаўлялі партфоліа  “Кейс важатага”, самапрэзентацыю “Маё імя – важаты” і давалі адкрытае мерапрыемства “Я і мая дружына”, спаборнічаючы ў намінацыях “Адкрыццё года” і “Вопыт і майстэрства”.

29 красавіка Ганна Курстак будзе прадстаўляць Бераставіцкі раён на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу “Суперважаты”.

Ірына МІКЛАШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *