Бераставіцкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі падвёў вынікі конкурсу фотаработ ”Маёй зямлі вянкі сплятаю“

Лента новостей

Завяршыўся раённы этап рэспубліканскага конкурсу фотаработ ”Маёй зямлі вянкі сплятаю“, які праводзіўся Цэнтрам творчасці дзяцей і моладзі з мэтай грамадзянскага і патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі праз іх актыўнае ўключэнне ва ўсебаковае вывучэнне гісторыі, культуры і прыроды роднага краю сродкамі фотамастацтва.
Конкурс праводзіўся па некалькіх намінацыях у двух узроставых групах: да 14 гадоў уключна і ад 15 да 31 года ўключна.
У намінацыі “Пейзаж” (гарадскі і сельскі) перамогу атрымаў Уладзімір Макавей (Кватарскі яслі-сад – базавая школа), другое месца заняла Ганна Сіцько (Бераставіцкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі), трэцяе – Кацярына Болбат (Макараўскі яслі-сад-сярэдняя школа).
Лепшымі ў намінацыі “Беларусь сінявокая” (фотавыявы рэк і азёр) прызнаны работы Ганны Загалавец (Бераставіцкі ЦТДМ), а Вераніка Карпенка, таксама з ЦТДМ, перамагла ў намінацыі “Я з Белай Русі” (партрэт жыхара Беларусі). У намінацыі “Дзівоснае побач” (макраздымка) ва ўзроставай катэгорыі да 14 гадоў першае месца журы прысудзіла Паліне Козел (Масалянскі яслі-сад-базавая школа), другое месца заняла Алена Максімік, таксама з Масалянскага ясляў-сада-базавай школы, трэцяе – Алена Курыла (Бераставіцкі ЦТДМ). Ва ўзроставай групе ад 15 да 31 года перамогу ў гэтай намінацыі атрымаў Антон Фрыдэль (Вялікабераставіцкая сярэдняя школа).
Работы пераможцаў раённага этапу накіраваны для ўдзелу ў абласным конкурсе.

Ірына Міклаш



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *