Бераставіцкі раён электрычных сетак у ліку лідараў

Лента новостей

Бераставіцкі раён электрычных сетак у ліку лідараў за званне “Лепшы раён электрычных сетак” у Гродзенскай вобласці. Па выніках працы за другі квартал прадпрыемству было прысуджана другое месца, а ў першым квартале нашы энергетыкі былі першымі ў вобласці. Адным з галоўных крытэрыяў пры ацэнцы работы з’яўляецца надзейнасць работы электрычных сетак пры неспрыяльных умовах надвор’я. Усяго ад прамых пападанняў маланак у нашым раёне адбылося сёлета пяць аварыйных адключэнняў ліній. Гэта значна менш у параўнанні з іншымі. На іх ліквідацыю спатрэбілася ў сярэднім па 1 гадзіне і 20 мінут. Начальнік РЭСа А.А.Ганчарык упэўнены, што такія вынікі дасягнуты дзякуючы своечасоваму і якаснаму рамонту электрычных ліній.
Сяргей ХІЛЮТА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *