Бераставіцкі раён наведала дэлегацыя з гміны Косакова Рэспублікі Польшча

Актуально Лента новостей

З 15 па 17 сакавіка ў Бераставіцкім раёне з афіцыйным візітам знаходзілася дэлегацыя гміны Косакова Рэспублікі Польшча. 16 сакавіка ў зале пасяджэнняў райвыканкама старшыня райвыканкама Антон Кулісевіч з войтам гміны Ежы Влудзікам падпісалі пагадненне аб партнёрскім супрацоўніцтве паміж Бераставіцкім раёнам і гмінай Косакова Рэспублікі Польшча.
У склад дэлегацыі ўвайшлі таксама старшыня Савета дэпутатаў Марцін Копіцкі, член камісіі па фінансавых пытаннях і пытаннях стратэгічнага развіцця Адам Файкс, дырэктар цэнтра культуры Кшыштоф Андрушкевіч, дырэктар агульнаадукацыйнага цэнтра Галіна Фольтыновіч, старшыня грамадскай арганізацыі “Кашубска-паморскае аб’яднанне” Данута Тоцка, дырэктар школы Ганна Шымборска. 
Падчас візіту госці наведалі ў раённым цэнтры Вялікабераставіцкую сярэднюю школу, цэнтральную раённую бальніцу, Музей Вавёркі, касцёл Перамянення Пана.
У праграме візіту было таксама знаёмства з прамысловымі і сацыяльнымі аб’ектамі аграгарадкоў Стары Дворац, Алекшыцы, Вялікія Эйсманты.
У Старым Дворцы, у прыватнасці, ім паказалі зернесушыльны комплекс, мехмайстэрні, малочнатаварны комплекс.
У Алекшыцах дэлегацыя з суседняй краіны наведала мясцовую царкву Пакрова-Прасвятой Багародзіцы, пабывала у мехмайстэрні гаспадаркі, дзе адбылася змястоўная гутарка з кіраўніком прадпрыемства Валерыем Паўлюкевічам.
Вельмі добрыя ўражанні засталіся ў гасцей з Польшчы пасля наведвання Вялікаэйсмантаўскага ясляў-сада і сярэдняй школы.
А завяршылася праграма візіту знаёмствам з творчасцю вядомых на Бераствіччыне музычных калектываў “Бераставіцкія музыкі” і “Стокроткі”. Адбылася таксама сустрэча з прадстаўнікамі мясцовай суполкі Саюза палякаў на Беларусі.
Сяргей Хілюта, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *