8 красавіка сваё прафесійнае свята адзначаюць супрацоўнікі ваенных камісарыятаў — людзі, якія заўсёды на службе. Ваенныя камісарыяты з’яўляюцца выканаўцамі задач абарончага характару і неад’емнай часткай Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Менавіта з іх пачынаецца ваенная служба кожнага салдата і афіцэра, сюды звяртаюцца за дапамогай ваеннаслужачыя ў адстаўцы і ветэраны баявых дзеянняў, тут адбываецца адбор жадаючых атрымаць ваенную адукацыю.
Ваенны камісарыят вырашае задачы мабілізацыйнай гатоўнасці і тэрытарыяльнай абароны, арганізуе прызыў грамадзян на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве, адбор кандыдатаў для паступлення ў ваенныя навучальныя ўстановы, забяспечвае сацыяльную абарону ваеннаслужачых –пенсіянераў і многае іншае.
Усе гэтыя задачы аператыўна, якасна і паспяхова выконвае і Бераставіцкі раённы ваенны камісарыят. Па сваіх паказчыках ён знаходзіцца на адным з першых месцаў у вобласці. І гэта не выпадкова, а дзякуючы добрасумленным адносінам да выканання службовых абавязкаў супрацоўнікаў райваенкамата. 3 афіцэры і 13 чалавек грамадзянскага персаналу – гэта калектыў аднадумцаў, які паспяхова вырашае пастаўленыя задачы. Гэта пацвердзіла і праверка камісіі Галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення Генеральнага Штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, якая праходзіла ў мінулым годзе. Па яе выніках работа райваенкамата ацэнена на “добра”. Яшчэ адно сведчанне зладжанай і паспяховай працы калектыву – дзяржаўная ўзнагарода, якую атрымаў кіраўнік камісарыята. У кастрычніку 2011 года раённы ваенны камісар падпалкоўнік Сяргей Гішман Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь узнагароджаны медалём “За бездакорную службу” III ступені. Сяргей Уладзіміравіч падкрэслівае, што ў гэтым вялікая заслуга і ўсяго калектыву. Высокія прафесійныя якасці супрацоўнікаў райваенкамата, якія адказна і добрасумленна выконваюць сваю работу, дапамагаюць дабівацца добрых паказчыкаў.
Адным са старэйшых супрацоўнікаў камісарыяту з’яўляецца Віктар Літвіновіч, намеснік ваеннага камісара. На ваеннай службе ён з 1985 года, а ў камісарыяце – з 1995. Маёр Літвіновіч арганізуе работу з мясцовымі органамі ўлады і арганізацыямі раёна па пытаннях улікова — прызыўной і мабілізацыйнай работы.
Пытаннямі тэрытарыяльнай абароны займаецца другі намеснік ваеннага камісара – маёр Валерыян Сяргееў. Гэта адзін з важнейшых накірункаў дзейнасці ваеннага камісарыята, таму яму ўдзяляецца асаблівая ўвага.
Адзначае раённы ваенны камісар і добрасумленную працу спецыяліста па сацыяльнай абароне і пенсійнаму забеспячэнню ваеннаслужачых Ларысы Жукоўскай і галоўнага спецыяліста па прызыву Сяргея Чарнова, ускладвае надзеі на маладога супрацоўніка райваенкамата тэхніка Дзмітрыя Карповіча, які вядзе ўлік і прызначэнне транспартных сродкаў для патрэб мабілізацыі.
Напярэдадні прафесійнага свята ў калектыве з асаблівай удзячнасцю ўспамінаюць ветэранаў А.А.Далініна, Ю.В.Кулікова, М.М.Дудкіну, Т.У.Хмуровіч, М.М.Марцёна, якія многа гадоў адпрацавалі ў ваенкамаце.
Ды і наогул, па словах Сяргея Гішмана, кожны з супрацоўнікаў райваенкамата ўносіць значны ўклад у агульную справу вырашэння дзяржаўных задач, ад якіх у значнай ступені залежыць абароназдольнасць нашай дзяржавы.
Ірына МІКЛАШ, фота аўтара
Здравствуйте!
Разрешите поздравить работников военных комиссариатов с их
профессиональным Праздником! Здоровья Вам, хорошего настроения,
успехов в работе и личной жизни! Спасибо Вам за Ваш труд!
Военкоматы — это те места, где НАЧИНАЕТ формироваться(а до них —
в школах должно быть) ПОНИМАНИЕ значения слова ЗАЩИТНИК Родины!
Понимание НЕОБХОДИМОСТИ Служения Родине — главна их работа! И именно военкоматы ДАЮТ начало формирования Мужчины из юношей! И
куда попадёт призывник — с каким настроением и представленем о
Армии — зависит от ПРАВИЛЬНОГО и верного отношения в военкоматах!
* Человеческое отношение к призывникам в военкоматах — ГАРАНТИЯ их
ДОБРОСОВЕСТНОГО(начального) Служения в армии на благо Родины!
! Нужно ВОЗРОЖДАТЬ желание и стремление у молодёжи Служить Родине!
АРМИЯ — гарантия для Жизни страны и Людей живущих в стране! Но именно ПРЕДСТАВЛЕНИЯ об Армии у молодёжи и стараются разрушить
ИЗ ВНЕ! Армия крепка ЕДИНСТВОМ с Народом и властью! И власть, как и Народ ОБЯЗАНЫ — для сохранения страны — быть ЕДИНЫ!!!
(не упрекайте меня в пафосности — просто именно ТАК и думаю! А если кто-то считает,что я не прав — пусть АРГУМЕНТИРУЕТ свои взгляды НЕ скрываясь за безликим ником и подпишется КТО он!).
* Каждый имеет Право на СВОЮ точку зрения и НИКТО не имеет Права
принуждать другого к принятию другой точки зрения, не зависимо от
положения, звания или жизненно-политического уровня! Мы ВСЕ имеем Право на ошибочное — СВОЁ — мнение! И главное на Право —
ВЫСКАЗЫВАТЬ то, что думаем, независимо от того, как наше — оглашённое мнение — будет воспринято оппонентами! ВСЕ равны!!!
Только ЛОГИЧЕСКИЕ аргументы и доводы — могут стать причиною ПЕРЕОСМЫСЛЕНИЯ для ЛЮБОГО Человека его взглядов! НИКАКИЕ политические и иные мотивации НЕ имеют Права принуждать Человека к переосмыслению своих точек зрения и убеждения!
Ещё раз — с Вашим профессиональным Праздником Вас — работники Военных Комиссариатов! Спасибо Вам за Вашу работу!
С уважением — бывший служащий Советской Армии — Валерий Бондарик,
г.Эдмонтон. Канада. 07.04.12.