Бераставіцкі раённы аддзел Следчага камітэта справіў наваселле

Актуально Лента новостей

IMG_2441Яшчэ адным будынкам у райцэнтры, які кардынальна змяніў свой выгляд за апошні час, стаў будынак раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.                       1 кастрычніка  адбылося яго  ўрачыстае адкрыццё пасля капітальнага рамонту.

Удзел ва ўрачыстай цырымоніі прынялі старшыня раённага выканаўчага камітэта Антон Кулісевіч, начальнік упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці генерал-маёр юстыцыі Іосіф Леанко, кіраўнікі праваахоўных IMG_2414 IMG_2421 IMG_2430 IMG_2432 IMG_2436 IMG_2441 IMG_2446 IMG_2447 IMG_2452 IMG_2454 IMG_2455 IMG_2456структур, якія дзейнічаюць у нашым раёне, а таксама прадстаўнікі будаўнічых арганізацый. Святочную атмасферу дапамагалі ствараць работнікі раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.
Сродкі на правядзенне капітальнага рамонту будынка раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь былі выдзелены з рэспубліканскага бюджэту, а праводзіліся работы ААТ “Бераставіцкая ПМК-141”.
— Стварэнне камфортных умоў працы для работнікаў розных сфер, у тым ліку і праваахоўных, — адна з галоўных задач, якія стаяць перад органамі мясцовай улады, — адзначыў у сваім выступленні на адкрыцці абноўленага будынка, у якім будуць працаваць следчыя, старшыня райвыканкама Антон Кулісевіч. Ён выказаў упэўненасць, што мадэрнізацыя працоўных месцаў дапаможа следчым больш якасна выконваць сваю работу, і ў той жа час пажадаў, каб гэтай работы ў іх было як мага менш.
Дырэктар  ААТ “Бераставіцкая ПМК-141” Віктар Лукашэвіч уручыў сімвалічны ключ ад будынка гаспадару – начальніку раённага аддзела Казіміру Паўтараку, затым адбылося традыцыйнае пераразанне чырвонай стужкі і гасцей запрасілі на невялікую экскурсію па абноўленых кабінетах, абсталяваных новай зручнай мэбляй, сучаснай камп’ютарнай тэхнікай і сродкамі сувязі.
Дарэчы, змяніўся не толькі сам будынак, але і добраўпарадкавана тэрыторыя вакол яго, адрамантаваны гаражныя боксы.
Несумненна, цяпер будынак раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь стане яшчэ адным упрыгожаннем раённага цэнтра.
Ірына МІКЛАШ,
фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *