Галоўная задача, якая стаіць перад калектывам Бераставіцкага масласырзавода – выпуск высакаякаснай і канкурэнтаздольнай прадукцыі. І гэта яму ўдаецца. Ужо нямала гадоў бераставічане гандлююць з Расійскай Федэрацыяй, папаўняюць сваю скарбонку “жывой валютай”. Дырэктар масласырзавода Іван Іванавіч Блашко – чалавек ініцыятыўны, ён імкнецца, каб прадпрыемства дынамічна развівалася, узрастаў дабрабыт працаўнікоў. Ён зацікаўлены, каб пера-працоўка вялася па сучасных тэхналогіях, каб вытворчы працэс удасканальваўся і ў выніку выйгравалі ўсе – і перапрацоўшчыкі, і пакупнікі.
Вельмі ўзраслі патрабаванні да сыравіны, а адпаведна значна змянілася ў лепшы бок якасць малочнай прадукцыі. Добрасумленна выконваюць свае абавязкі прыёмшчык малака Ганна Майсак і лабарант Алена Бабаш. Сыравіна ад насельніцтва і гаспадарак праходзіць строгі кантроль. Робіцца поўны яе аналіз, а гэта залог таго, што на наш стол трапіць толькі паўнацэнная прадукцыя, бяспечная для здароўя дзяцей і дарослых. Ужо трэці год, як прадпрыемства пацвер-дзіла адпаведнасць сістэмы менеджменту якасці патрабаванням СТБ ИСО 9001-2001. У гэтым годзе ад гаспадарак сталі прымаць малако класа “Экстра” (2748 тон), дзякуючы чаму зніжаюцца выдаткі.
За 10 месяцаў аб’ём вытворчасці прадукцыі ў супастаўных цэнах склаў 102,4%, а тавараў народнага спажывання–100,8%.
Аб’ём экспарту з пачатку года дасягнуў 142,7%. Лічба радуе, паказчык выдатны. Сыру сычужнага выраблена 2716 тон, што на 42 тоны больш, чым за адпаведны перыяд мінулага года.
Аб’ём рэалізацыі прадукцыі за 10 месяцаў гэтага года павялічыўся на 48,7%.
Нядаўна на Бераставіцкім масласырзаводзе сталі выпускаць новы гатунак сыру “Альберы”. Ён 51%-най тлустасці. Парадаваў гэты год і перамогамі. Бераставіцкі масласырзавод стаў лаўрэатам Міжнароднага конкурсу “Лепшы прадукт -2010” на 17-й Міжнароднай выстаўцы прадуктаў харчавання, напіткаў і сыравіны для іх вытворчасці “Продэкспо-2010” у Маскве. Прадпрыемства было ўзнагароджана дыпломам і бронзавым медалём за сыры “Славянскі Экстра” і “Тыльзіцкі” 50% і 45%-й тлустасці адпаведна. Гэта вельмі прыемна. Тры першыя дыпломы за масла бутэрброднае, сыры «Славянскі Экстра» і «Альберы» былі атрыманы на беларускім конкурсе «Лепшы прадукт 2010 года», залаты і сярэбраны медалі на Міжнароднай харчовай выстаўцы «Петэрфуд-2010» у Санкт-Пецярбурзе на конкурсе «Наша марка» за сыры «Альберы» і «Славянскі Экстра».
Зладжаны калектыў, які зацікаўлены ў выніках сваёй працы і далейшым развіцці вытворчасці, – гэта сапраўдны залаты фонд прадпрыемства. Людзям падабаецца іх работа, і яны атрымліваюць за яе дастойны заробак. Майстар- сырароб Святлана Чарнецкая родам з Ваўкавыскага раёна, але знайшла на Бераставіччыне другую радзіму і рэалізуе сябе ў любімай прафесіі. Што гэта годны занятак і для мужчын, упэўнены і майстар –сырароб Ігар Гарошка, і сырасол Юрый Алясюк. А апаратчык пастэрызацыі і ахалоджвання малака Ларыса Крук з гонарам паказала мне новае імпартнае абставляванне “Вібрасіта”. Купілі яго зусім нядаўна, усяго толькі два тыдні таму. Яно якасна аддзяляе зерне ў сыроватцы і вельмі ўдасканальвае працэс.
Заслужанай павагай у калектыве карыстаюцца майстар па выспяванні сыроў Аксана Палуйчык, рабочыя ўчастка па догляду за сырам Ганна Відукова, Алеся Вострыкава, Таццяна Кліменка, Алена Цярэшка, Іосіф Янкоўскі. На прадпрыемстве працуе больш за 150 чалавек і пералічыць усіх добрасумленных працаўнікоў немагчыма.
На Бераставіцкім масласырзаводзе клапоцяцца пра ветэранаў працы. Кожны год іх віншуюць са святам, запрашаюць на экскурсіі па цэхах і нават рыхтуюць для іх падарункі. Неаднаразова іх уручаў генеральны дырэктар Іосіф Вацлававіч Шышко. За кубачкам чаю і «салодкім сталом» пенсіянеры выказвалі свае ўражанні аб тым, як змяніўся да лепшага масласырзавод, як шмат тут зроблена. Людзям прыемна, што і на заслужаным адпачынку іх не забываюць, цэняць іх уклад у агульную справу.
Сярод далейшых планаў развіцця Бераставіцкага масласырзавода і зусім новы праект. Па рашэнні Назіральнага савета ААТ “Малочны Мір” і згодна з рашэннем Бераставіцкага райвыканкама прадпрыемству выдзелена 215 гектараў зямлі каля вёскі Плюскалаўцы для закладкі інтэнсіўнага саду. План будзе рэалізоўвацца ў 2011 – 2015 гадах. Запланавана вырошчваць яблыкі, грушы, чорную парэчку, аронію, рэмантантную маліну, вінаград. Праду-гледжана будаўніц-тва сховішча, цэхаў сухой сарціроўкі, перапрацоўкі і адціскання, шокавай замарозкі ягад. Прадугледжаны меха-нізаваны збор ягад. Сад–гэта натуральныя сокі, натуральныя дабаўкі да ёгуртаў і марожанага, букет вітамінаў, здароўе, дадатковы напрамак у развіцці перапрацоўчай прамысловасці.
Усе работнікі Бераставіцкага масласырзавода няхай прымуць шчырыя словы ўдзячнасці за нялёгкую і пачэсную працу і з нагоды прафесійнага свята добрыя пажаданні моцнага здароўя, прыемнага настрою, аптымізму, сямейнага дабрабыту, новых поспехаў! Няхай спадарожнічаюць кожнаму з іх удача і шчасце, а прадпрыемства квітнее!
Падрыхтавала Ніна Наддэ