Бераставіцкі дэканат: некалькі фактаў

Лента новостей

У Беларусі налічваецца 619 парафій рымска-каталіцкага Касцёла, аб’яднаных у 4 дыяцэзіі: Мінска-Магілёўская, Пінская, Гродзенская і Віцебская. Да іх адносяцца   амаль паўтара мільёна вернікаў каталіцкага веравызнання.
У склад Гродзенскай дыяцэзіі ўваходзіць 16 дэканатаў з агульнай колькасцю католікаў амаль 600 тысяч чалавек.
Бераставіцкі дэканат аб’ядноўвае 6 парафій:
— г.п.В.Бераставіца – Перамянення Пана;
— в.Вялікія Эйсманты – імя Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Яна Непамука;
— в. Заневічы – Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і святога Ясафата Мучаніка;
— в.Макараўцы – Узвышэння Святога Крыжа;
— в.Малая Бераставіца – Святога Антонія з Падуі;
— г.Свіслач – святога Францішка з Асыжу.
Агульная колькасць вернікаў Бераставіцкага дэканата складае амаль 7 тысяч чалавек.
Дэканам з’яўляецца настаяцель касцёла Перамянення Пана г.п.Вялікая Бераставіца айцец Вальдэмар Слота.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *