У снежні мінулага года праходзіў абласны конкурс экалагічных праектаў сярод устаноў пазашкольнага навучання і выхавання вобласці. Ён быў накіраваны на далучэнне членаў эколага-біялагічных аб’яднанняў да вырашэння лакальных экалагічных праблем і фарміраванне сістэмы навуковых ведаў і практычных уменняў даследчай дзейнасці ў школьнікаў.
Конкурс праводзіўся па 3-х намінацыях: адукацыйныя, даследчыя і прыкладныя праекты.
Сваю работу на конкурс прадставіў і гурток “Юны эколаг” НПК “Паплаўскі дзіцячы сад – базавая школа” (кіраўнік В.У.Баярчук).
Даследчы праект “Вывучэнне папуляцыі баршчавіка Сасноўскага каля в.Івашкаўцы Бераставіцкага раёна” юных паплаўскіх эколагаў выклікаў зацікаўленасць і заняў першае месца ў сваёй намінацыі конкурсу.
Гурток узнагароджаны граматай Гродзенскага дзяржаўнага абласнога Палаца творчасці дзяцей і моладзі і памятным падарункам.
Ірына МІКЛАШ