Бераставіцкія энергетыкі — першыя ў вобласці

Лента новостей

У сістэме РУП “Гроднаэнерга” Бераставіцкі раён электрычных сетак ужо на працягу шэрагу гадоў займае перадавыя пазіцыі. Вось і сёлета па выніках спаборніцтва за першы квартал сярод сваіх калег бераставіцкія энергетыкі занялі першае месца. Дарэчы, па выніках мінулага года калектыву прадпрыемства было прысуджана другое месца.
Як паведаміў начальнік Бераставіцкага раёна электрычных сетак А.А.Ганчарык, пры падвядзенні вынікаў спаборніцтва немалаважную ролю адыгрывалі такія фактары, як адсутнасць грубых парушэнняў працоўнай дысцыпліны, тэхнікі бяспекі, вытворчага траўматызму, а таксама выкананне планавых паказчыкаў. Што датычыць апошняга, дык за першыя тры месяцы прадпрыемства выканала план па рамонту размеркавальных сетак на 110 працэнтаў. Усяго за гэты перыяд энергетыкі замянілі старыя сеткі на новыя агульнай працягласцю 2,5 кіламетра на суму звыш 200 мільёнаў рублёў. У прыватнасці, праведзена рэканструкцыя ліній электраперадачы на вуліцах Міхайліна, Пушкіна, Соламавай, Талстога ў райцэнтры. Пабудавана новая лінія на вуліцы Юбілейная ў Малой Бераставіцы.
У цяперашні час асноўныя намаганні энергетыкі сканцэнтравалі на расчыстцы просек уздоўж высакавольтных ліній электраперадачы, што вельмі важна для бесперабойнага забеспячэння спажыўцоў электрычнай энергіяй.
Сяргей ХІЛЮТА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *