Бераставіцкія школьнікі сталі дыпламантамі абласной канферэнцыі “Край Гарадзенскі”

Лента новостей Образование

24 красавіка ў анлайн-рэжыме прайшла VIII абласная краязнаўчая навукова-практычная канферэнцыя “Край Гарадзенскі”. Удзел у ёй прынялі каля 200 навучэнцаў устаноў адукацыі Гродзенскай, Гомельскай і Віцебскай абласцей, якія прадставілі свае працы ў 22 секцыях розных накірункаў.

Як паведамілі ў аддзеле адукацыі райвыканкама, па выніках другога тура навучэнцамі Бераставіцкага раёна заваявана пяць дыпломаў абласной канферэнцыі.

У прыватнасці, Дыпломам I ступені ўзнагароджаны Ягор Болбат, вучань 10 класа Канюхоўскага ясляў-сада-сярэдняй школы (кіраўнік – М.М. Коўшык). Дыпломы II ступені атрымалі Вікторыя Пугачэўская, вучаніца 10 класа Малабераставіцкай сярэдняй школы (кіраўнік – Ж.Я. Козел), і  Анастасія Розель, дзевяцікласніца сярэдняй школы аг. Пагранічны (кіраўнік – Л.А. Турок). Яшчэ два Дыпломы III ступені ў скарбонку дасягненняў Бераставіцкага раёна дабавілі вучаніца 11 класа Канюхоўскага ясляў-сада-сярэдняй школы Анастасія Капіца (кіраўнік – В. Л. Шчука) і Караліна Аўдзей, вучаніца 10 класа Макараўскага ясляў-сада-сярэдняй школы (кіраўнік – С.У. Мазавецкая).

Ірына МІКЛАШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *