Бераставіцкія школьнікі заваявалі прызавыя дыпломы на абласной краязнаўчай канферэнцыі “Край Гарадзенскі”

Лента новостей

22 красавіка ў горадзе Гродна праходзіла IV абласная краязнаўчая навукова-практычная канферэнцыя вучняў “Край Гарадзенскі”, удзел у якой прынялі і прадстаўнікі Бераставіччыны.

— Бераставіцкія школьнікі штогод удзельнічаюць у гэтай канферэнцыі, — гаворыць галоўны спецыяліст сектара сацыяльнай і арганізацыйна- педагагічнай работы аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Валянціна Апунік, —  але на гэты раз выступленне каманды раёна было асабліва паспяховым. Усе прадстаўленыя даследчыя работы нашых вучняў у сваіх секцыях былі адзначаны Дыпломамі розных ступеняў.  У прыватнасці, Дыпломам I  ступені ўзнагароджана работа дзесяцікласніц Малабераставіцкай СШ Валерыі Лебедзь і Кацярыны Чорнай  “Абеліскі на карце Еўропы: памяці воінаў-землякоў” (кіраўнік Т.І.Эйсмант), Дыплом II ступені атрымала работа Мікіты Рыгосіка  з СШ аг.Пагранічны “Каменныя магілы в.Клепачы Бераставіцкага раёна – археалагічны помнік XIV-XVI ст.” (кіраўнік Л.А.Турок), два Дыпломы III ступені  адправіліся ў Канюхоўскі яслі-сад-СШ: іх атрымалі Анастасія Хомбак з работай “Народныя святы каляндарна-абрадавага цыкла на тэрыторыі Канюхоўскага сельвыканкама” (кіраўнік А.М.Кажанеўская) і Уладзіслаў Капіца з работай “З гісторыі паходжання назваў населеных пунктаў Канюхоўскага сельскага выканаўчага камітэта” (кіраўнік В.Л.Шчука). Дыпломы III ступені  атрымалі таксама вучань 10 класа Алекшыцкай СШ Серафім Гмір за работу “Невядомыя факты біяграфіі прафесара Восіпа Міхайлавіча Кавалеўскага” (кіраўнік Г.У.Румак), вучаніца 9 класа Вялікаэйсмантаўскай СШ Лізавета  Майсей з  работай  “Знайдзіны нашага краю” (кіраўнік Л.Р.Калеснік) і дзевяцікласнікі Вялікабераставіцкай СШ Арсеній Сідаркевіч і Вікторыя Філінчук з работай “Фларыстычнае і геабатанічнае  даследаванне лясной расліннай  супольнасці паблізу г.п.Вялікая Бераставіца” (кіраўнік Н.В.Жукава).

 

“Гісторыя ў геральдыцы”

У рамках IV абласной  краязнаўчай навукова-практычнай канферэнцыі  вучняў “Край Гарадзенскі” адбыўся і абласны краязнаўчы форум  «Гісторыя ў геральдыцы», накіраваны на  далучэнне падрастаючага пакалення да гістарычнай спадчыны свайго краю праз  вывучэнне  геральдычных сімвалаў Гродзеншчыны.

Бераставіччыну на гэтым форуме прадстаўляў вучань 8 класа Вялікаэйсмантаўскай СШ Яўгеній Кулікоўскі, які выступіў са сваёй работай “Мае Эйсманты: вёска, род, герб”, якую ён выконваў пад кіраўніцтвам настаўніка гісторыі Л.Р.Калесніка.

Усе ўдзельнікі абласнога форуму ўзнагароджаны Дыпломамі.

Ірына МІКЛАШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *