Бераставіцкія школьнікі атрымалі пашпарты да Дня Канстытуцыі

Актуально Общество

IMG_7798Усебеларуская патрыятычная акцыя Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі  “Мы – грамадзяне Беларусі!” на працягу ўжо многіх гадоў традыцыйна праводзіцца да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Яна падкрэслівае значымасць такой важнай падзеі ў жыцці 14-гадовых падлеткаў, як атрыманне пашпарта грамадзяніна Беларусі і дапамагае маладым людзям усвядоміць, што быць грамадзянінам сваёй краіны – гэта не толькі гонар, але і вялікая адказнасць.  

Сёлета мерапрыемствы акцыі таксама прайшлі ва ўсіх вугалках Беларусі на самых розных узроўнях. Далучыцца да іх змаглі і прадстаўнікі маладога пакалення бераставічан.

15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, адбылося ўрачыстае мерапрыемства ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры, на якое былі запрошаны 20 лепшых 14-гадовых падлеткаў вобласці, якія дасягнулі выдатных поспехаў у вучобе, спорце, творчасці.

256bc05d835477cd017a5103467ade16Галоўны дакумент грамадзяніна Рэспублікі Беларусь  ім уручыў намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Лісковіч. Сярод запрошаных на гэтае ўрачыстае мерапрыемства быў і дзевяцікласнік Малабераставіцкай сярэдняй школы Кірыл Панасевіч. Кірыл – выдатнік вучобы, член аб’яднання па інтарэсах “Спадчына”, якое дзейнічае пры народным гісторыка-краязнаўчым  музеі “Вытокі”, прычым, актыўны экскурсавод школьнага музея. Акрамя гэтага, юнак займаецца даследчай дзейнасцю, на яго рахунку другое месца ў абласной навукова-практычнай краязнаўчай канферэнцыі “Край Гарадзенскі” і шмат іншых дасягненняў. Таму яго педагогі і школьныя сябры з радасцю ўспрынялі навіну аб тым, што Кірылу  Панасевічу выпаў гонар атрымаць пашпарт на ўрачыстым абласным мерапрыемстве.

А 16 сакавіка ў Вялікабераставіцкай сярэдняй школе    пашпарты 14-гадовым падлеткам уручыла старшы інспектар групы па IMG_7762 IMG_7764 IMG_7767 IMG_7770 IMG_7779 IMG_7781 IMG_7785 IMG_7787 IMG_7788грамадзянству і міграцыі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Людміла Добка. У гэты дзень  свой галоўны дакумент атрымалі вучні Вялікабераставіцкай СШ Максім Жывель, Юлія Яроцкая, Вікторыя Філінчук і Сяргей Каламеец. Разам з пашпартам маладыя людзі атрымалі ў падарунак кнігу “Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь”, а раённы камітэт БРСМ падрыхтаваў для іх памятныя сувеніры і тэкст Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Першы сакратар  райкама  БРСМ Ірына Крывапляс  павіншавала  падлеткаў з гэтай знамянальнай падзеяй у іх жыцці, пажадала ім быць заўсёды годнымі грамадзянамі сваёй краіны, а таксама ўручыла членскія білеты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі  шэрагу вучняў  Вялікабераставіцкай сярэдняй школы.

Ірына МІКЛАШ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *