Бераставіцкія таленты прынялі ўдзел у абласным кастынгу маладых выканаўцаў

Лента новостей

Кастынг маладых таленавітых выканаўцаў эстраднай песні праводзіўся ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці 2-3 снежня. Адбор праходзіў з мэтай выяўлення перспектыўных эстрадных выканаўцаў ва ўзросце ад 16 да 30 гадоў, а таксама аўтараў песень для будучага творчага супрацоўніцтва з прадзюсарскім цэнтрам “Этна” ОМЦ НТ. Ад нашага раёна на кастынг ездзілі метадыст РМЦ НТ па аматарскіх аб’яднаннях Андрэй Аруткін, дырэктар Пагранічнага ЦДК Юлія Раманенкава і кіраўнік гуртка аддзела па рабоце з моладдзю РДК Сяргей Хілюта. Нашы выканаўцы пачулі ад конкурснай камісіі станоўчыя водгукі наконт іх выступленняў і вакальных дадзеных, аднак вынікі кастынгу стануць вядомыя пазней.
Святлана Ганчарова



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *