Бераставіцкія педагогі прынялі ўдзел у абласным турыстычным злёце

Лента новостей

13-15 верасня ў Гродне на турбазе “Мелавыя горы” праходзіў абласны турыстычны злёт педагагічных работнікаў. Удзел у ім прыняла і каманда педагогаў Бераставіцкага раёна.
Сярод спаборніцтваў, якія чакалі ўдзельнікаў турыстычнага злёту, — турыстычна-прыкладное мнагабор’е на кароткай і доўгай дыстанцыі, конкурсы прадстаўлення каманд, турыстычнай песні, газет, турыстычных навыкаў і быту.
Бераставіцкая каманда заваявала на злёце два дыпломы: за другое месца ў конкурсе турыстычных навыкаў і быту і трэцяе месца ў конкурсе прадстаўлення каманд. Па выніках усяго турыстычнага злёту ў каманды педагагічных работнікаў Бераставіцкага раёна сёмае месца.
Перамогу ў абласным турзлёце атрымала каманда педагогаў з горада Гродна.
Ірына Міклаш



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *