Бераставіцкія Падолы

Из истории земли Берестовицкой Культура

Мабыць, многія жыхары сярэдняга і сталага ўзросту памятаюць вясёлую песню ў стылі шансон з 80-х гадоў мінулага стагоддзя, дзе ёсць такія словы: “Без Подола Киев невозможен, как Святой Владимир без Креста…”.  Гаворка ідзе аб старым (гістарычным) раёне ўкраінскай сталіцы, які, рас­кінуўшыся ўздоўж Дняпра, ляжыць у самай нізкай частцы горада.
Назва “падол” даволі рас­паў­­сюджаная ў сла­вянскіх мовах. Па­ходзіць яна ад слова “дол, нізіна”. Калі нейкая мясцовасць альбо вуліца пралягаюць, цягнуцца па нізу (па долу) адносна іншых вуліц ці кварталаў горада, яны маюць часта ў сваёй назве гэтае слова.
Раёны і вуліцы с такой назвай маюць многія гарады Усходняй Еўропы. У Гродне, напрыклад, таксама існуе вуліца Падольная. Цешыць, што да гэтага часу яна захавала сваю гістарычную назву. Вуліца вядзе з цэнтра горада ўніз да Нёмана, потым робіць паварот улева і цягнецца ўздоўж ракі.
Да вайны мела свае Падолы і  Вялікая Бераставіца. Мяс­­цовыя старажылы  пры­па­мінаюць тыя часы, калі Падоламі ў мястэчку называлі левы бераг рэчкі Бераставічанкі,  усю нізіну ў раёне моста праз Бераставічанку, а таксама вуліцу Дольную (цяпер Кастрычніцкую). Што цікава, у архівах Гродна захаваліся дакументы царскага перыяду, у якіх вуліца Дольная яшчэ называецца Падольнай. Ужо пазней, пры паляках яна канчаткова прыняла скарочаную назву.
Акрамя невялікага ўтуль­нага парка паміж рэчкай і старым касцёлам, а таксама садоў і агародаў, што ляжалі на схілах да возера, на бераставіцкіх Падолах размяшчаліся важныя гаспадарчыя аб’екты мястэчка – паравы і  вадзяны млыны, а таксама мост з плацінай, праз які ішла дарога ў павятовы горад Гродна. За мостам злева, дзе сёння рэчавы рынак, перад вайной была сажалка Касакоўскіх, у якой гадавалі карпа. Напрыканцы вуліцы Дольнай, бліжэй ракі,  размяшчалася прыватная местачковая лазня (былы будынак каўбаснага цэха). Яна належала тады мясцовым яўрэям.
І яшчэ адна дэталь. Архіўныя матэрыялы за 1892 -1903 гг. гавораць аб тым, што ў царскія часы ў пачатку вуліцы Дольнай (Падольнай) у адным з дамоў размяшчаўся яўрэйскі малітоўны дом (школа) пад назвай “ Хеўра-Тыліш”, што ў перакладзе азначае “Школа псаломшчыкаў”. Кіраўніком (старастай) яе быў у той час Моўша Лейб Гродзенскі, скарбнікам (казначэем) Лейба Голянт (Галант), а навукоўцам (выкладчыкам) Залман Рабіновіч. Акрамя  кіраўніцтва туды ўвахо­дзілі яшчэ 10 чалавек. Штодня ў вызначаныя гадзіны гэтыя людзі збіраліся ў малітоўным доме для адпявання яўрэйскіх псалмоў.
Сяргей Лушчык, г. Гродна


4 комментария по теме “Бераставіцкія Падолы

  1. Так,на нашых землях існавалі гэтыя два спосабы прыгатавання вапеннага раствору для кладкі цэглы — з дабаўленнем курыных яек і тушаў жывёлы. Другі спосаб быў прасцейшы і ў сувязі з гэтым больш распаўсюджаны, хаця я не выключаю і першы варыянт. Не так даўно адправіў кавалкі цэглы і вапеннага раствору са старога касцёла на хімічны аналіз у адну з рэстаўрацыйных фірм у Польшчу. Не ведаю, калі вынік будзе гатовы. Абяцалі праз некалькі месяцаў.

  2. Уважаемый Сергей.
    История про куриные яйца в известковом растворе применяемом при кладке кирпича Старого костела очень широко была известна среди местного населения . Причина такой известности в том, что за польским часом учеников местной школы водили в старый костел на экскурсию и им рассказывали в том числе о способе кладки и о сердце Ходкевича.

    Немного не в тему — хотя подолы это речка и ставы получается тоже. 🙂
    Я слышал что крупных павших животных иногда вывозили на став и там ложили на специальный деревянный помост над поверхностью става. В летнее время тысячи мясных мух откладывали на эти туши миллионы яиц. Из которых выводились личинки жиреющие на обильной пище. Цикл развития личинки мясной мухи подразумевает , что она набрав вес закопается в землю и там окуклится, а позже из куколки выйдет новая мясная муха.
    Но в данном случае земли небыло, жирные личинки падали в воду где их ждали карпы. Не знаю применялся ли этот метод подкормки на всех ставах или только на выростных с самыми молодыми мальками карпа.
    Кстати ставы назывались по назначению — нерестовые, выростные, нагульные, зимовалые.Возможно эти названия не с польских времен( уж очень рускоязычные названия) а с 1960-х годов когда было рыбное хозяйство в колхозе Красный Октябрь. Я затрудняюсь назвать какой именно став как назывался.

  3. Спадар Мікалай, я заўсёды кажу, што з Вашых каментароў заўсёды былі б добрыя артыкулы ў мясцовую газету. Вы маеце шмат цікавай інфармацыі па гісторыі Бераставіччыны. Дзякую за кантакт. Цяпер адносна Вашага апошняга каментара, дзе ўзгадваеце аб пабудове старога касцёла ў нашым мястэчку. Прыпамінаю, Вы некалі казалі, што пры пабудове ў Бераставіцы гэтага касцёла ў раствор пры кладке цэглы дамешвалі яшчэа даткова курыныя яйкі. Згаджаюся з вамі. Існаваў такі спосаб прыгатавання раствору. Але ён быў даволі дарагім. Трэба сабе ўявіць, колькі прыгонных гаспадарвк на гэта было задзейнічана. Разам з тым быў іншы, больш танны спосаб на умацаванню раствору. Ён ўяўляў сабой наступнае-у выкапаную яму альбо вялікую ёмістасць з растворам укідвалі тушу памерлай (забітай) жывёлы-каровы,вала,каня і інш. Пры раскладанні яна насычала раствор бялком. Як вядома бялок — будаўнічы матэрыял. Ён рабіў раствор больш моцным, выціскаў з яго вільгаць,і рабіў устойлівым на знешнія прыродныя ўмовы. Думаю, так было і ў нашым мястэчку. Таму і стаіць касцёл трэцяе стагоддзе.

  4. Есть брод через речку Берестовичанку. Помню в детстве этот брод называли подолы. Я почему то считал , что такое название это место получило так как здесь речку могла перейти женщина едва намочив подол. Здесь раньше часто женщины бельё полоскали на камнях в воде. К броду этому выводит переулок начинающийся напротив ворот базы потребсоюза. В старые времена этим бродом видимо активно пользовались, дорога буквально врезается глубоко в косогор, свидетельство интенсивного движения. Возможно брод использовался при строительстве старого костела.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *