“Бераставіцкія музыкі” на 760-годдзі Свіслачы

Лента новостей

%d0%bc%d1%83%d0%b7%d1%8b%d0%ba%d0%b8Бераставіцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці прыняў удзел у святкаванні 760-годдзя Свіслачы і ў прымеркаванам да гэтага юбілею рэгіянальнам свяце «Свіслацкі кірмаш».
Народны ансамбль народнай песні “Бераставіцкія музыкі” прадставіў сваю канцэртную праграму ў рамках выступленняў творчых калектываў Гродзенскай і Брэсцкай абласцей на галоўнай сцэне свята. Работнікі і ўдзельнікі аматарскай творчасці раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Андрэй Аруткін, Надзея Дрыц, Алена Бурая і Наталля Траццякова выканалі сольныя эстрадныя нумары. На пляцоўцы «Горад майстроў», дзе размясцілася выстава-продаж сувенірнай прадукцыі майстроў Гродзеншчыны, Брэстчыны, Рэспублікі Польшча і Рэспублікі Літва, можна было ўбачыць і вырабы бераставіцкіх майстроў, прадстаўленыя аддзелам рамёстваў і традыцыйнай культуры. Попытам карысталася паслуга лазертаг, прапанаваная аддзелам па рабоце з моладдзю.

Вырабы бераставіцкіх майстроў – на “Ганенскім кірмашы”
%d1%80%d0%b0%d0%bc%d0%b5%d1%81%d1%82%d0%b2%d1%8bРаботнікі аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці прынялі ўдзел у фестывалі-свяце “Ганенскі кірмаш” у г. Зэльва.
На рамеснай пляцоўцы пад назвай “Кірмаш майстэрства”, дзе былі прадстаўлены падворкі раённых дамоў рамёстваў і народных майстроў Гродзеншчыны, праводзіліся майстар-класы, сваю выставу-продаж наладзілі і бераставіцкія майстры. Іх вырабы з саломкі, гліны, роспіс па дрэве і традыцыйная бяспройгрышная латарэя карысталіся попытам у жыхароў Зэльвеншчыны і гасцей свята.

СвятланаГанчарова



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *