“Бераставіцкія музыкі” на рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур у Гродне

Лента новостей

Унікальны–менавіта так гавораць пра фестываль нацыянальных культур, які даўно ўжо стаў візітнай карткай Гродна. Сёлета гэта яскравае, інтэрнацыянальнае свята прайшло ў дзявяты раз, з яшчэ большым размахам і з яшчэ большай колькасцю прадстаўленых нацыянальнасцяў.
Традыцыйным стаў удзел у фестывалі і прадстаўнікоў творчага асяродку раёна. На гэты раз Бераставіччыну прадстаўлялі народны ансамбль народнай песні “Бераставіцкія музыкі” РДК – на “Беларускім падворку” каля драмтэатра, а таксама Бераставіцкі Дом рамёстваў з выставай вырабаў народных майстроў – у Горадзе майстроў, што размясціўся ў парку імя Жылібера.
Дваццацімінутная праграма выступлення нашых артыстаў ск рэладалася з дзесяці твораў. І, нягледзячы на дажджлівае надвор’е, “музыкам” удалося перадаць гледачам узнёслы настрой.
Выстава вырабаў народных майстроў была прадстаўлена прыгожымі саламянымі творамі дырэктара Бераставіцкага Дома рамёстваў Тамары Касьян, глінянымі– кіраўніка гуртка Алены Мацейка і роспісам па дрэве кіраўніка гуртка Наталлі Галавач.

Святлана Ганчарова



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *