Бераставіцкія каманды выступілі на рэспубліканскім чэмпіянаце па гульні «Што? Дзе? Калі?»

Лента новостей

Клуб “Эрудыт”, які дзейнічае пры Бераставіцкім цэнтры дзіцячай творчасці з 2004 года, аб’ядноў-вае больш за 20 каманд інтэлектуалаў з усіх школ раёна. На працягу сезона юныя эрудыты спрабуюць свае сілы ў трох гульнях раённага чэмпіянату.
А 23 студзеня лепшыя каманды мелі магчымасць паказаць сябе і на рэспубліканскім узроўні: яны прынялі ўдзел у сінхронным чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па гульні “Што? Дзе? Калі?”. У Гродзен-скай вобласці дзейнічала 5 гульнявых пляцовак: у Гродна, Лідзе, Ваўкавыску, Ашмянах і Навагрудку. Інтэлектуалы з нашай зоны сустрэліся ў гімназіі №1 г.Ваўкавыска.
Бераставіцкі раён прадставілі 2 каманды юніёраў (9-11 класы) – “Вязувій” Канюхоўскага дзіцячага сада – СШ (кіраўнік А.М.Кажанеўская) і “Шчаслі-вая сямёрка” Вялікабераставіцкай СШ (кіраўнік — В.У.Болдак) – і 2 каманды ювеналаў (6-8 класы) – “Юніёр” Макараўскага дзіцячага сада – СШ (кіраў-нік — І.У.Лебядзевіч) і “Мазгаломы” Канюхоўскага дзіцячага сада – СШ (кіраўнік А.М.Кажанеўская).
Пытанні ў гульні “Што? Дзе? Калі?” рэспубліканскага чэмпіянату былі досыць складанымі. Прычым, і малодшыя, і старэйшыя групы інтэлектуалаў адказвалі на аднолькавыя пытанні, таму ювеналам, вядома, было складана канкураваць з больш вопытнымі сапернікамі, але тым не менш яны атрымалі добры вопыт і паспрабавалі свае сілы.
У агульным заліку сярод 22 каманд юніёры Вялі-кабераставіцкай СШ занялі 5 месца, а прадстаўнікі канюхоўскай каманды “Вязувій” сталі шостымі. Малодшыя ўдзельнікі рэспубліканскага чэмпіянату з Бераставіччыны паказалі больш сціплы вынік: 19-е месца ў макараўскай каманды і 21-е – у канюхоўскай.
І хоць дабіцца перамогі нашым камандам не ўдалося, бераставіцкія інтэлектуалы вярнуліся з добрымі ўражаннямі, бо з моцнымі сапернікамі гульня заўсёды цікавая.
Ірына МІКЛАШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *