Бераставіцкія артысты прынялі ўдзел у “Артыстычных сустрэчах “Гродна-Беласток”

Лента новостей

У суботу, 17 лістапада, у памяшканні Гродзенскага аблдрамтэатра адбылося адкрыццё XIX Рэгіянальнага фестывалю “Артыстычныя сустрэчы “Гродна-Беласток”, які ладзіцца ўпраўленнем культуры Гродзенскага аблвыканкама сумесна з Беларускім грамадска-культурным таварыствам у Беластоку.
Фестываль 18 гадоў запар праходзіць папераменна ў Беластоку і Гродне. Гэты беларуска-польскі творчы праект, “цёплы і шчыры” па сваёй ідэі, далучае кожны год новых удзельнікаў з польскага і беларускага бакоў. Сёлета ў фестывалі прынялі ўдзел каля 20 лепшых калектываў – хораў, ансамбляў народнай і эстраднай песні, танца, інструментальных ансамбляў, а таксама індывідуальныя выканаўцы з Польшчы і Гродзенскай вобласці. Сярод іх і народны ансамбль польскай песні Макараўскага Дома нацыянальных культур “Стокроткі”. Наш калектыў – неаднаразовы ўдзельнік гэтага фестывалю. На сцэне драмтэатра жанчыны выканалі дзве песні на польскай мове. Дарэчы, ствараючы атмасферу ўзаемапаразумення, польскія калектывы спявалі па-беларуску, а беларускія – наадварот, па-польску. Таксама на дзвюх мовах вялася ўся фестывальная праграма.
Артыстычныя сустрэчы “Гродна-Беласток” па праву называюць святам творчасці і сяброўства. Гэты фэст мае вялікае значэнне для ўзаемнага пазнання культур меншасцяў і ўзбагачэння адносін паміж беларусамі і палякамі.
Усім удзельнікам фестывалю ўручаны дыпломы і сувеніры, якія былі зроблены народнымі майстрамі Воранаўскага Дома рамёстваў.

Святлана Ганчарова



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *