Бераставіцкія аграрыі супрацоўнічаюць з навукай

Лента новостей

IMG_0012У нашай краіне няма багатых прыродных выкапняў, але эфектыўна развіваецца сельская гаспадарка. Сялянскія традыцыі памножаныя на дасягненні прагрэсу, даюць чаканы вынік. Каб не толькі забяспечваць сваё насельніцтва, але і павялічыць экспарт харчовай прадукцыі ў блізкае і далёкае замежжа, мець ад яго добрую аддачу, распрацавана Рэспубліканская праграма развіцця малочнай галіны на 2010 – 2015 гады. У Беларусі будуюцца новыя комплексы, дзе вытворчасць вядзецца па сучасных тэхналогіях. На змену невялікім фермам прыхо­дзяць сапраўдныя прасторныя “палацы для кароў”. Там створаны выдатныя ўмовы для ўтрымання жывёлы і работы людзей. Малочная жывёлагадоўля пры належным захаванні сучасных тэхналогій прыносіць добры прыбытак.
У СВК імя Варанецкага шмат зроблена, каб жывёлагадоўля інтэнсіўна развівалася. Прыемна адзначыць, што за першы квартал гэтага года валавы надой дасягнуў 19672 цэнтнераў, што на 1020 цэнтнераў больш, чым за такі ж перыяд мінулага года. Рост склаў 105,5 працэнта, а ад адной каровы ў сярэднім атрымалі 2036 кілаграмаў малака (плюс 67).
Як удаецца дасягнуць такіх поспехаў?
— З навукай трэба су­працоўнічаць, — так гаворыць галоўны заатэхнік СВК імя Варанецкага Вікенцій Адамчук. І словы ў гэтага вопытнага і дасведчанага спецыяліста не разыходзяцца са справай. Калі нядаўна я пабывала ў гэтай гаспадарцы, ён як­раз сустракаўся з вучоным, кандыдатам навук, дацэнтам Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўнівер­сітэта і кансультантам холдынгавай кампаніі “Алмікор” Вячаславам Кава­леў­скім. Пашанца­вала і мне пагутарыць разам з імі.
— Такія высокія надоі ў параўнанні з многімі гаспа­даркамі ў рэспу­бліцы, вядома, вы­нік пільнай ўва­гі і напружанай працы спецыялістаў і працаўнікоў. Што Вы можаце сказаць пра СВК імя Варанецкага? – цікаўлюся.
— У першую чаргу, аддачу дае высокі генетычны патэнцыял статка, — адказаў вучоны. – Па — другое, тут выдатнае ўтрыманне і догляд жывёлы.
Мае субяседнікі, адзін з якіх тэарэтык, а другі практык, расказалі, якія яшчэ складаючыя высокіх надояў.
Для кожнай з груп жывёлы распрацаваны адпаведныя абгрунтаваныя рацыёны. Каб узбагаціць іх і даць арганізму неабходныя і карысныя рэчывы, прымяняюцца комплексныя кармавыя дабаўкі. Паўнавартаснае харчаванне буйной рагатай жывёлы паляпшае стан рагуль пасля ацёлу, зніжае колькасць пасляродавых захворванняў, дае магчымасць атрымліваць добрыя надоі.
У Гродзенскім аграрным універсітэце ёсць свая лабараторыя, дзе можна праверыць якасць кармоў. Нямала захворванняў выклікаюцца няправільным харчаваннем жывёлы, напрыклад, гэта кетозы. Такая праблема ёсць у многіх сельгаскааператывах. Строга прытрымлівацца сучасных тэхналогій трэба як пры нарыхтоўцы кармоў, так і пры кармленні кароў.
У СВК імя Варанецкага не спыняюцца на дасягнутым, тут збіраюцца павялічваць вытворчасць малака. Я пабывала на будоўлі, дзе ўзводзіцца новы малочнатаварны комплекс. Работы вядуцца будаўнічым упраўленнем ААТ “Гроднапрамбуд” з дапамогай сельгаскааператыва. Каштуе комплекс, вядома, вялікіх грошай, таму ўзялі крэдыт, выкарыстоўваюцца і ўласныя сродкі. Але пры вялікіх будучых “малочных рэках” пашырэнне вытворчасці з цягам часу акупіцца, і можна разлічваць на добры прыбытак.
Ніна Наддэ,
фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *