Бераставіцкія аграрыі робяць акцэнт на “дыктатуру тэхналогій”

Лента новостей

“Дыктатура тэхналогій”
IMG_2970Вясной аграрыі жывуць сяўбой, хаця і іншыя работы ў сельскай гаспадарцы таксама не менш важныя.
— Агульная плошча яравых культур у нашым раёне ў гэтым годзе складае 15708 гектараў, з іх раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя (без кукурузы, грэчкі і проса) зоймуць 4810 гектараў, — гаворыць начальнік аддзела арганізацыі вытворчасці ўпраўлення сель­скай гаспадаркі і харча­вання Бера­ставіцкага райвыканкама Аляксандр Курыла (на здымку). — Пад яравы ячмень адведзена 2213 гектараў, пад пшаніцу — 935 гектараў, авёс – 301 і зернебабовыя – 1361 гектараў. А кукуруза на зерне зойме 2816 гектараў, грэчка – 55 гектараў.
Нягледзячы на часовыя затрымкі з-за “капрызаў надвор’я”, сяўба на Бераставіччыне ідзе ў звычайным рэжыме з захаваннем неабходных агратэхнічных прыёмаў. У аптымальны тэрмін пасеяны раннія яравыя. Акцэнт у раслінаводстве робіцца, вобразна кажучы, “на дыктатуру тэхналогій”. Пасля ранніх яравых на чарзе цукровыя буракі, кукуруза і грэчка. Яны любяць больш цёплае надвор’е, калі добра прагрэецца глеба.
Без хлебных культур, спрадвечнай скарбонкі энергіі, сапраўды немагчыма ўявіць наша жыццё. Крупы – аснова правільнага здаровага харчавання. Пшаніцу і ячмень чалавецтва сеяла ўжо ў каменным веку. У сусветнай вытворчасці пшаніца разам з рысам і кукурузай знаходзіцца сярод лідараў. Пшаніцы зараз налічваецца каля тысячы самых разнастайных гатункаў, ёсць нават экзатычнага чырвонага колеру.

Ніна НАДДЭ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *