Бераставіцкія аграрыі адзначылі сваё прафесійнае свята

Актуально Сельское хозяйство

СВК “Малабераставіцкі элітгас” - пераможца раённага спаборніцтва па ўзнаўленні буйной рагатай жывёлы
СВК “Малабераставіцкі элітгас” — пераможца раённага спаборніцтва па ўзнаўленні статка  буйной рагатай жывёлы

Папоўнілася залатым збожжам з новага ўраджаю скарбонка здабыткаў Бераставіччыны, умацоўваюцца “малочныя рэкі”. У лістападзе, калі год набліжаецца да свайго завяршэння, аграрыі традыцыйна падводзяць вынікі напружанай працы, сустракаючы важкімі дасягненнямі сваё прафесійнае свята. Урачыстае ўшанаванне перадавікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці – кожны год значная падзея ў нашым раёне.
У раённым Доме культуры 13 ліс­тапада адбылося свята, прысвечанае аграрыям. Тут панавала ўзнёслая, цёплая, прыемная атмасфера. У фае сельгасвытворцы арганізавалі выстаўку. Для мерапрыемства рэжысёрам – метадыстам раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці Ксеніяй Андрэевай быў падрыхтаваны цудоўны арыгінальны сцэнарый з яскравымі музычнымі падарункамі і творчымі сюрпрызамі, якімі суправаджалася ўшанаванне перадавікоў. Вельмі спадабалася прысутным выступленне маленькіх артыстаў- вучняў Вялікабераставіцкай сярэдняй школы, якія з трапным гумарам прапагандавалі аграрныя прафесіі.
Як і кожны год, сапраўднай інтрыгай для ўдзельнікаў раённага мерапрыемства было актуальнае пытанне, хто ж на гэты раз сярод нашых гаспадарак атрымае пераходны Ганаровы сцяг? Пераможцам спаборніцтва на Бераставіччыне сярод сельгасарганізацый за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці сельгаспрадукцыі, павышэнні яе якасці, забеспячэнні дзяржаўных закупак у 2014 годзе стаў у чарговы раз СВК імя Варанецкага. Другое месца было прысуджана СВК “Алекшыцы”, трэцяе – СВК “Малабераставіцкі элітгас”. А ў рэспубліканскім спаборніцтве сярод птушкафабрык па вытвочасці яек трэцяе месца заняла Бераставіцкая птушкафабрыка, якая ўзнагароджана Ганаровым Дыпломам Міністэрства сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь і прэміяй.

Ветэраны працы Мікалай Зданчук і Іван Захарчук
Ветэраны працы Мікалай Зданчук і Іван Захарчук

Падзячнымі пісьмамі Бераста­віцкага райвыканкама ўзнагародзілі трактарыста СВК “Пархімаўцы” Івана Архіпчыка, галоўнага ветурача СВК “Макараўцы” Івана Сароку, садавода СВП “АграМір” Людмілу Гардзейка, бухгалтара аграфірмы “Стары Дворац” Вольгу Чарняк, вадзіцеля СВК “Цецяроўка” Аляксандра Самойліка, начальніка раённай інспекцыі па насенняводству, каранціну і ахове раслін Алену Дзешка, галоўнага бухгалтара ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Альфрэду Клок, намесніка галоўнага ўрача райветстанцыі Марыну Васілько. Ганаровымі граматамі райвыканкама быў ушанаваны ўклад брыгадзіра фермы “Грыцавічы” СВК “Цецяроўка” Людмілы Трахімік, дырэктара цэнтра селекцыі і генетыкі па Бераставіцкаму раёну Збігнева Маціеўскага, загадчыка гаража СВК “Малабераставіцкі элітгас” Паўла Лебедзя, інжынера-тэхнолага цэха “Бераставіца” ААТ “Малочны Мір” Іры­ны Канецкай. Грама­ты райвыканкама атрымалі трактарыст СВК “Цецяроўка” Андрэй Клімчук, брыгадзір фермы аграфірмы “Стары Дворац” Алена Затаўка, брыгадзір фермы СВК “Пархімаўцы” Антон Цыдзік, старшы майстар Бераставіцкага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя Андрэй Жук, брыгадзір вы­творчай брыгады птуш­ка­­фабрыкі Люд­мі­ла Сяледчык, трактарыст “Бераставіцкай сельгастэхнікі” Стані­слаў Прэдка, слесар цэха “Бераставіца” ААТ “Малочны Мір” Вадзім Гардзейка, майстар цэха Бераставіцкага філіяла Гро­дзенскага аблспажыўтаварыства Алена Карлюк.
Пераможцам раённага спабор­ніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў па падрыхтоўцы і правядзенні вясенне-палявых работ сярод сельгасарганізацый стала аграфірма “Стары Дворац”, якая забяспечыла сяўбу ранніх гатункаў збожжавых і зернебабовых культур у аптымальны тэрмін і на высокім агратэхнічным узроўні раяніраванымі і перспектыўнымі гатункамі па інтэнсіўных тэхна­логіях. Сярод вытворчых участкаў у спаборніцтве перамог участак №1 СВК імя Варанецкага (загадчык Леанід Ротбарт), сярод механізаваных звенняў на сяўбе перамагло звяно Сяргея Лукшы з СВК “Макараўцы”, сярод звенняў на ўнясенні арганічных угнаенняў – звяно Віктара Гойліка з СВК “Макараўцы”, сярод звенняў на ўнясенні мінеральных угнаенняў – звяно Аляксандра Іваноўскага з РУСП “Масаляны”. IMG_0011Пераможцаў узнагародзілі Ганаровымі граматамі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Бераставіцкага райвыканкама.
Па нарыхтоўцы кармоў у гэтым годзе сярод сельгасарганізацый пераможцам стаў СВП “АграМір”, дзе нарыхтаваны кармы высокай якасці ў разліку на адну ўмоўную галаву жывёлы 28,8 цэнтнера кармавых адзінак. Узнагародай сельгаспрадпрыемству стаў Дыплом упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама. Сярод звенняў перамаглі звенні Аляксандра Лашэвіча з СВК “Алекшыцы”, Віктара Аўдзея з СВК “Макараўцы”, Уладзіміра Шыдлоўскага з СВК “Малабераставіцкі элітгас”. Іх таксама ўзнагародзілі Ганаровымі граматамі.
На сяўбе азімых культур і ворыве глебы на зябліва лідарамі сталі механізатары – Міхаіл Рудэнка з СВК “Цецяроўка”, Аляксандр Максімік з РУСП “Масаляны” і Віктар Ляховіч з СВК “Макараўцы”. Іх важкі ўклад адзначаны Ганаровымі граматамі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама і прэміямі.
А па ўзнаўленні буйной рагатай жывёлы ў спаборніцтве сярод сельгаскааператываў перамог СВК “Малабераставіцкі элітгас”. Гаспадарка атрымала Дыплом упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання і прэмію. У дасягненні высокіх паказчыкаў у вытворчасці мяса буйной рагатай жывёлы сярод сельгасарганізацый першае месца заняў СВК “Алекшыцы”, другое заняло СВП “АграМір”, на трэцім месцы СВК імя Варанецкага. Іх узнагародзілі Дыпломамі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама. Па вытворчасці малака лідарамі сталі СВП “АграМір”, РУСП “Масаляны”, СВК “Малабераставіцкі элітгас”. Яны ўзнагароджаны Дыпломамі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.
Немагчыма пералічыць усіх сумленных працаўнікоў, прадстаўнікоў аграрных прафесій, уклад якіх быў адзначаны таксама ўзнагародамі райкама Беларускага прафсаюза работнікаў АПК, падарункамі ад ААТ “Малочны Мір”, працоўных калек­тываў. Цёплыя словы пра­гучалі таксама ў адрас ветэ­ранаў працы аграрнага сектара. Нізкі паклон нашым шаноўным землякам!
Ніна Наддэ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *