Бераставіцкая дзіцячая школа мастацтваў: канцэрт апантаных і таленавітых

Лента новостей

Пляцоўку “Бераставіца музычная і гасцінная” прадстаўлялі выканаўцы Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў – выкладчыкі і вучні.

На працягу дня на пляцоўцы каля касцёла народныя калектывы школы мастацтваў “Канцона” і “Вераск”, узорны ансамбль “Tutti”, асобныя салісты-вакалісты і інструменталісты дэманстравалі свой талент, сваю апатантасць музыкай і сваю любоў да малой радзімы. Праз песні і музычныя творы яны данеслі ўсю сваю шчырасць пачуццяў да роднага мястэчка і сваіх землякоў. Яркія канцэртныя нумары, яскравае выканальніцкае майстэрства дарослых і юных удзельнікаў канцэрта – тым, хто пабываў на музычнай пляцоўцы, сумаваць не давялося.

Святлана Ганчарова, фота Алены Рыжко і Бераставіцкай ДШІ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *