“Бераставіцкая газета” сустракала гасцей

Лента новостей

У мінулы аўторак ў госці да “Дамавічка” (а дакладней — у рэдакцыю “Бераставіцкай газеты”) завітаў атрад “Рабінзоны” з аздараўленчага лагера “Вясёлыя мараплаўцы”, які дзейнічае пры Вялікабераставіцкай сярэдняй школе. Ужо з парога дзеткі завочна пазнаёміліся з цяперашнімі і былымі супрацоўнікамі рэдакцыі па фотаздымках, размешчаных на стэндах у калідоры. Загадчыца аддзела пісьмаў рэдакцыі Святлана Ганчарова расказала ім, пра што піша наша “раёнка” і, наогул, як ствараецца нумар газеты. Хлопчыкі і дзяўчынкі пагутарылі з супрацоўнікамі рэдакцыі — вэб-рэдактарам сайта, карэспандэнтамі, тэхнічнымі рэдактарамі, загадчыцай аддзела радыёінфармацыі. Напрыканцы сустрэчы яны атрымалі ў якасці сувеніра газетныя нумары і запрашэнне да супрацоўніцтва з “раёнкай”.
Дарэчы, як паведаміла начальнік прышкольнага аздараўленчага лагера Святлана Аляксандраўна Рыжова, дзеткі, якія адпачываюць у лагеры, пабывалі таксама з экскурсіямі ў аддзяленні ДАІ РАУС і райаддзеле па надзвычайных сітуацыях, хадзілі ў паход у лагер “Бераставіцкі”, на ставы і г.д.

Вікторыя Дзержановіч



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *