У нашай установе вялікая ўвага надаецца развіццю патрыятычных пачуццяў у падрастаючага пакалення. Этнакультурнае выхаванне – адно з напрамкаў гэтага развіцця.
Вось і ў чарговы раз мы з выхаванцамі падрыхтавалі свята “Беларускія вячоркі”. Актавая зала была аформлена ў выглядзе беларускай хаткі: з ткацкімі і глінянымі вырабамі, вышыванкамі і ручнікамі. Дзеці апрануліся ў беларускае адзенне, што надало святу своеасаблівы каларыт. У госці на вячоркі завіталі беларускія персанажы Лявон з Лявоніхай, Несцерка, Баба з Дзедам, паважаныя бацькі. Гаспадыня свята пазнаёміла дзецей з тым, як вырошчваюць лён, з яго вырабамі.
На працягу ўсяго мерапрыемства выконваліся беларускія песні, танцы, гучалі прыпеўкі, праводзіліся беларускія народныя гульні. А якія ж беларускія вячоркі без полечкі-трасухі і смачных духмяных пірагоў! Усе ўдзельнікі свята разышліся з добрым вясёлым настроем.
Святлана Прэдка, выхавальнік дашкольнай адукацыі Старадварэцкага ясляў-сада-базавай школы