Беларускаму рэспубліканскаму саюзу моладзі — 10 гадоў!

Лента новостей

6 верасня Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі адзначыў 10-годдзе з дня ўтварэння. За гэты час аб’яднанне стала адной з самых масавых  маладзёжных арганізацый краіны, якая налічвае ў сваіх радах каля 500 тысяч маладых людзей.

За 10 гадоў рэалізавана шмат цікавых маладзёжных праектаў і ініцыятыў па патрыятычнаму выхаванню моладзі, фарміраванні здаровага ладу жыцця і развіцці творчых здольнасцей маладых людзей, новы імпульс атрымаў студатрадаўскі і валанцёрскі рух. Да найбольш яркіх праектаў можна аднесці такія як “100 ідэй для Беларусі”, “Пытанне Прэзідэнту”, “Мы – грамадзяне Беларусі”, “Уладар сяла”, “Добрае Сэрца” і шмат іншых.

Па стану на 1 верасня Бераставіцкая раённая арганізацыя Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі налічвае 1109 чалавек, паведамілі ў райкаме БРСМ. Гэта каля 36% ад усёй моладзі раёна ва ўзросце ад 14 да 31 года. Пярвічныя арганізацыі БРСМ, а іх 49, дзейнічаюць ва ўстановах адукацыі (14), сельскагаспадарчых прадпрыемствах (9), на пагранічных заставах (5), у большасці арганізацый і ўстаноў раёна.

Як расказала першы сакратар райкама БРСМ Ірына Крывапляс, на працягу верасня ў пярвічных арганізацыях БРСМ пройдзе акцыя “Ты адзін з нас”, прымеркаваная да дня нараджэння маладзёжнага саюза, падчас якой будзе арганізаваны ўрачысты прыём у рады БРСМ і ўзнагароджанне лідараў раённай арганізацыі. Бо менавіта яны аказваюць найбольшую дапамогу ў рабоце і вядуць моладзь за сабой. Перш за ўсё, гэта сакратары пярвічных арганізацый, сярод якіх Ірына Аляксандраўна вылучае Юлію Кавальчук (гімназія аг.Пагранічны), Таццяну Дудко (Алекшыцкая СШ), Вольгу Хілюта (Паплаўскі яслі-сад – БШ), Вольгу Баярчук (Вялікабераставіцкая СШ) і Аляксея Кудлаша (СВК “Макараўцы”).

Ірына МІКЛАШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *