Многія праваслаўныя веруючыя напэўна бачылі пад сценамі храма Свяціцеля Мікалая Цудатворцы пахаванні святароў гэтай царквы. Адзін з помнікаў асабліва вызначаецца. Гэта – “канстанцінаў крыж”. Каменнае дрэва, перакрыжаванае часткамі ствала. Пасярэдзіне дрэва разгорнуты скрутак з апісаннем жыццёвага подзвігу дыякана Канстанціна Валынцэвіча (1836-1906), які больш як паўстагоддзя свайго жыцця прысвяціў служэнню царкве Святога Мікалая ў Бераставіцы. Яго жыццёвы подзвіг адзначаны срэбным медалём, але біяграфічных звестак пра гэтага чалавека захавалася вельмі мала…
Увесь жыцёвы шлях Канстанціна Іосіфавіча Валынцэвіча, 175-годдзе з дня нараджэння якога адзначалася сёлета, звязаны з мястэчкам Вялікая Бераставіца. Тут ён нарадзіўся ў 1836 г., тут ён ажаніўся ў канцы 1860-ых і тут быў пахаваны ў 1906 г. Бацька яго – Іосіф, паходзіў з простых сялян, адукацыі не меў, таму і сын Канстанцін застаўся непісьменным.
У 1850 г. чатырнаццацігадовы хлопчык прыняты на службу дзячком у царкву Святога Мікалая. У чыне дыякана Валынцэвіч праслужыў усё сваё жыццё, так і не атрымаўшы адукацыю. Мясцовы святар Ануфрый Шэмяціла стаў для Канстанціна сапраўдным настаўнікам і духоўным айцом. Дзякуючы айцу Ануфрыю, малады дыякан Канстанцін у 1865 г. стаў членам Царкоўнага Савета падчас будаўніцтва мураванай царквы Святога Мікалая ў Бераставіцы. Фундатарам новай царквы з’явіўся ўладальнік мястэчка граф С.Ш. Касакоўскі (1795-1872), сенатар і тайны саветнік.
У Гродзенскім гістарычным архіве захоўваецца рапарт святара Вялікабераствіцкай царквы Ануфрыя Шэмяцілы ад 22 красавіка 1865 г., у якім ён сярод 9-ці членаў Царкоўнага Савета ўпамінае імя дыяка К.І. Валынцэвіча:
“…и чином как неграмотного по личной их просьбе расписаному Велико-Берестовицкой церкви дъячок Константин Волынцевич”.
2 жніўня 1865 г. айцец Ануфрый прызначыў дыяка Канстанціна быць сведкам пасвячэння былога ксяндза І.Я. Казлоўскага (1832-пасля 1882) у праваслаўнае веравызнанне. Так імя Канстанціна Валынцэвіча зноў выведзена асобнай стракой у дакладной запісцы святара Ануфрыя Шэмяцілы ў “Справе аб прыняцці праваслаўнага веравызнання ксяндзом Вяліка-Бераставіцкага касцёла Казлоўскім І. 1864-65 гг.”
Напрыканцы 1860-ых гг. Канстанцін Валынцэвіч узяў шлюб з Паўлай Будзіловіч (1842-1919). Жонка нарадзіла яму 6 дзяцей (тры сыны і тры дачкі). Сярод іх вылучаюцца: Аляксандр – заслужаны настаўнік у Курску (Расія) і Павел – праваслаўны святар і фатограф-аматар, які на сваіх фотаздымках адлюстроўваў жыццё беларускіх вёсак і сядзіб першай пал. ХХ ст. Работы гэтыя, дарэчы, сёння маюць каштоўнасць, бо ілюструюць гісторыю Беларусі праўдзіва і адметна, перадаючы тагачасны лад жыцця і асаблівы вясковы каларыт.
У 1903 г. Павел Валынцэвіч зрабіў фотапартрэт сваіх бацькоў у Вялікай Бераставіцы (на здымку). Грудзі дыякана Канстанціна ўпрыгожаны медалём за бездакорную і шматгадовую службу ў праваслаўнай царкве. У чыне дыякана К. Валынцэвіч праслужыў 56 гадоў. На ўсё жыццё так і застаўся непісьменным. Але дзецям яго пашанцавала больш. Напрыклад, Павел Валынцэвіч (1875-1962) скончыў Віленскую духоўную семінарыю, служыў протаіерэем ва Ўзмёнах (Віцебская вобл.). І па словах яго ўнучкі Людмілы Мікалаеўскай, якая пражывае ў Мінску, Павел быў усебакова развітай асобай – маляваў, займаўся фатаграфіяй, захапляўся астраноміяй, разводзіў пчол. Аб гэтым, дарэчы, яна расказала на старонках газеты “Культура” у №6 за 5-11 лютага 2011 года.
Пахаваны дыякан К.І.Валынцэвіч каля сцен бераставіцкай Свята-Мікалаеўскай царквы, якой ён прысвяціў усё сваё жыццё. Дзеці паставілі на магіле бацькі помнік —“канстанцінаў крыж” (на здымку). Ідэя помніка звязана з першым крыжам хрысціян, які быў драўляны. А імя — у гонар візантыйскага імператара Канстанціна Вялікага, які абвясціў хрысціянства дзяржаўнай рэлігіяй.
Андрэй Втарушын,
выкладчык гісторыі мастацваў Бераставіцкай ДШМ
На здымках: дыякан Канстанцін Валынцэвіч з жонкай Паўлай. 1903 г. Вялікая Бераставіца; надмагілле дыякана.
Нет, это неверно. Ее девичья фамилия Конецкая Павла Викентьевна.
Шаноўная Рыма Расціславаўна, дзявочае прозвішча Вашай пра-прабабкі Паўлы Валынцэвіч знойдзена на польскім сайце www republika pl/wykres genealogiczny Wolyncewicz Brzostowica Wielka/1.html
29.12.2011
Андрэй Втарушын, спасибо Вам за материал, представляющий большой интерес для меня и моих родственников. Я являюсь пра-правнучкой Константина Волынцевича. Моя прабабушка Мария Константиновна Белобокова (Волынцевич) — его дочь. В Вашей статье девичья фамилия жены Константина Павлы — Будилович, по нашим сведениям — Конецкая. Это Ваша ошибка или наша? Буду благодарна Вам, если Вы ответите мне на мой электронный адрес.