У суботу, 25 лютага, на Ратушнай плошчы райцэнтра сабраліся бераставічане, каб далучыцца да прыгожага страдаўняга свята Масленіца, адведаць гарачых бліноў, паўдзельнічаць у вясёлых гульнях і конкурсах, развітацца з Зімой і суcтрэць доўгачаканую Вясну.
Масленіца – багатае на традыцыі і любімае ў народзе гулянне. Яно звязана з надыходам вясны, з дабрабытам і спадзяваннямі на ўраджайны год, з абуджэннем прыроды. Вядучыя тэатралізаванага свята Тэкля і Агата нагадалі пра адметнасці Масленіцы, расказалі пра яе сімвалы і атрыбуты. А галоўныя героі прадстаўлення – Зіма, Вясна, Снегавік, Мядзведзь, Вавёрка, Вяснянкі і Скамарохі – наглядна прадэманстравалі бераставічанам і гасцям гарпасёлка, як з даўніх часоў святкавалася гэтае народнае гулянне. Людзі з задавальненнем уключаліся ў масленічныя забавы – і гэта, бадай, галоўнае.
Шэсце ўдзельнікаў свята, частаванне блінамі, карагоды, танец “Ручаёк” гульня “Прыз на слупе” і гульнявы атракцыён “Бераставіцкая рыбалачка” – усе гэта па традыцыі выклікала ў дарослых і, асабліва, маленькіх жыхароў Вялікай Бераставіцы непадробны інтарэс і яркія эмоцыі, надавала гулянню адметны каларыт.
Якое ж свята без песні? Сваёй творчасцю падзяліліся фальклорныя калектывы філіялаў па культурна-дасуга
Свята Масленіца заўсёды славілася сваімі маладзецкімі забавамі, спаборніцтвамі і выпрабаваннямі, дзе кожны мог праявіць свой спрыт і сілу. На гулянні ў Бераставіцы таксама можна было паспаборнічаць у спартыўных конкурсах, а таксама далучыцца да рыцарскіх традыцый з дапамогай гасцей з Гродна – удзельнікаў клуба славянскіх адзінаборстваў “Арыдан”.
Сюрпрызам для гледачоў стаў флэш-моб, падрыхтаваны вучнямі Вялікабераставіц
На працягу свята вёўся гандаль. У палатках Бераставіцкага дзяржаўнага сельскагаспадарч
На свяце пабывала Святлана Ганчарова, фота аўтра
Больш здымкаў па спасылках