Атрымалі падзячныя пісьмы ад Прэзідэнта

Актуально Общество

Сумесная акцыя Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі “Пісьмо Прэзідэнту”, якая праводзілася з 14 красавіка па 25 мая гэтага года ў навучальных установах рэспублікі, выклікала шырокі інтарэс у вучнёўскай моладзі. Магчымасцю  задаць  пытанне кіраўніку дзяржавы скарысталася амаль 3 тыс. маладых людзей.

22 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі А.Г.Лукашэнка сустрэўся з аўтарамі найбольш цікавых і сацыяльна значных пытанняў. 60 маладых людзей з усіх рэгіёнаў краіны атрымалі асабісты адказ Прэзідэнта на свае пытанні.

Не засталіся без увагі і астатнія ўдзельнікі акцыі: падзячныя пісьмы ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь накіраваны усім аўтарам яркіх, актуальных і цікавых пытанняў.

8 юнакоў і дзяўчат з нашага раёна таксама адрасавалі свае пытанні Прэзідэнту краіны. Гэта Дзмітрый Баярчук, Таццяна Ляпешка, Наталля Мелянец, Аляксандра Фёдарава з Вялікабераставіцкай СШ, Бажэна Спогар з Масалянскай СШ, Алена Карніловіч з гімназіі п.Пагранічны, Марына Сахнова (выпускніца гімназіі п.Пагранічны) і Кацярына Затаўка (выпускніца НПК “Старадварэцкі дзіцячы сад –БШ”). На іх імя таксама прыйшлі пісьмы з падзякай ад Прэзідэнта.

1 лістапада ўдзельнікі акцыі  былі запрошаны на прыём да старшыні раённага выканаўчага камітэта М.М.Сіцько. На сустрэчы таксама прысутнічалі старшыня раённага Савета дэпутатаў М.В.Пісарык, намеснік старшыні райвыканкама С.Я.Чыкун, начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама А.М.Раманік,  першы сакратар РК ГА “БРСМ” С.М.Ваўчок і старшыня раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” М.І.Лазко.

Старшыня райвыканкама абмеркаваў з маладымі людзьмі тыя пытанні, якія іх хвалююць і якія яны задавалі Прэзідэнту. Падзякаваў за актыўную грамадзянскую пазіцыю і неабыякавасць да таго, што адбываецца ў краіне.

Падзячныя пісьмы ад Прэзідэнта ўручыў удзельнікам акцыі старшыня раённага Савета дэпутатаў М.В.Пісарык .

Памятныя сувеніры падрыхтавала для цікаўнай моладзі і раённая арганізацыя РГА “Белая Русь”, іх уручыў старшыня раённай арганізацыі М.І.Лазко.

Кіраўніцтва раёна запэўніла  маладых людзей, што  пытанні, адрасаваныя Прэзідэнту,  не застануцца без увагі, і ўжо сёння па некаторых узнятых праблемах прымаюцца меры на ўзроўні заканадаўчай, выканаўчай улады, грамадскіх арганізацый.

Ірына МІКЛАШ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *