Атрымалі ключы ад новых кватэр

Лента новостей

Будаўнічая галіна застаецца адным з прыярытэтных напрамкаў развіцця краіны. І галоўны акцэнт на пяцігодку—сацыяльная накіраванасць бюджэту і сацыяльная абарона грамадзян.
Зусім нядаўна ключы ад новенькіх кватэр атрымалі адразу аж 105 сем’яў гарпасёлка. Яшчэ дзве “сяміпавярхоўкі”—56-кватэрная і 49-кватэрная—узняліся за кароткі тэрмін, меней чым за год, на ўскраіне Вялікай Бераставіцы. Жыллёва-будаўнічы спажывецкі кааператыў (ЖБСК) №13 з чэрвеня мінулага года, а ЖБСК №14 з лістапада ўзводзілі будаўнікі ААТ “Гроднажылбуд”. Навасёлы задаволены. Шматпавярхоўкі прыгожага колеру, сучаснага выгляду, акрамя камфорту ў дамах, праведзена добраўпарадкаванне вакол іх. Асабліва радуе дзіцячая пляцоўка, якую ўжо аблюбавалі самыя маленькія жыхары.
Адной з першых ужо засялілася ў новую кватэру сям’я Крывапляс з райцэнтра (на здымку). Андрэй, Ірына і іх дачка Юлія з нецярпеннем чакалі гэтай значнай падзеі ў іх жыцці і вельмі задаволены тым, што кватэра здадзена “пад ключ”!
Святлана Ганчарова, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *