Асцярожна – электрычны ток!

Лента новостей

У кожнай школе ёсць майстэрні, лабараторыі, вучэбныя кабінеты, дзе ўстаноўлена электрычнае абсталяванне, тэхнічныя сродкі навучання. Пры нармальнай рабоце і правільнай эксплуатацыі гэтыя прыборы і абсталяванне бяспечныя. Але электраэнергія тоіць у сабе смяртэльную небяспеку для жыцця чалавека, калі парушаюцца правілы яе выкарыстання. Электрычная энергія можа прынесці і непапраўную шкоду здароўю, калі пры карыстанні ёю не выконваць элементарныя правілы бяспекі.
Вось асноўныя з іх: не дапускайце свавольства пры абыходжанні з уключанымі ў сетку электрапрыборамі; не наладжвайце гульні пад правадамі лініі электраперадачы; не запускайце папяровага змея блізка каля ліній; не залазце на апоры; нічога не вешайце на правады электраправодак; не выцягвайце за шнур штэпсельную вілку з разеткі; не рамантуйце самастойна пашкоджаную электраправодку, электрапрыборы. Неабходна адразу паведаміць аб пашкоджанні бацькам або іншым дарослым. Не выкарыстоўвайце аголеныя канцы провада замест штэпсельнай вілкі; электрычныя чайнікі, самавары запаўняйце толькі тады, калі яны адключаны ад электрасеткі.
У дамах, дзе электраправодка выканана пад тынкоўкай, нельга ў адвольных месцах сцяны ўбіваць цвік, а таксама прабіваць адтуліну. Не карыстайцеся няспраўнымі штэпсельнымі разеткамі, выключальнікамі, шнурамі для ўключэння электрапрыбораў. Калі заўважыце абарваны провад паветранай лініі электраперадачы або адчыненыя дзверы трансфарматарнай падстанцыі, тэрмінова паведаміце пра гэта дарослым.
Памятайце, што ігнараванне правіл электрабяспекі можа прывесці да няшчаснага выпадку.
Андрэй Даўгучыц, інспектар Бераставіцкай РЭІ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *