Аснову пад будучы ўраджай бераставіцкія аграрыі закладваюць зараз

Лента новостей

Залатая восень шчодра ўпрыгожыла нашу родную зямлю. Як апошні штрых адыходзячага пяшчотнага бабінага лета ў паветры яшчэ лунае лёгкая белая павуцінка, але ўжо халадае, часам церушыць дробны шэры дожджык.
У СВК “Цецяроўка”, як і ў кожнай гаспадарцы, клапоцяцца пра будучы ўраджай. Калі я прыехала сюды ў пятніцу на мінулым тыдні, механізатар Міхаіл Рудэнка выконваў адзін з самых простых, але вельмі важных аграпрыёмаў – працаваў на дыскаванні глебы на полі, куды былі вывезены арганічныя ўгнаенні. Атрымаць добры ўраджай у гэтай гаспадарцы няпроста. Глеба тут у асноўным пясчаная. Значна палепшыць яе можна арганікай. На “Джон Дзіры” працуе Міхаіл два гады. Норма яго на дыскаванні – 30 гектараў у дзень. Якасць работ добрая.
Ніна Наддэ, фота аўтара



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *