Асенняя творчасць выхаванцаў і бацькоў Вялікабераставіцкага ясляў-сада

Лента новостей

Выстава сумеснай творчасці бацькоў і дзяцей “Залатая восень” прайшла ў Вялікабераставіцкім яслях-садзе. Ва ўсіх групах рыхтаваліся вырабы з прыроднага матэрыялу, гародніны, кветак і іншых дароў восені. Асабліва цікавыя кампазіцыі былі прадстаўлены ў старэйшай групе №11, у якой працуюць выхавацелі Жанна Конік і Зоя Біліда. Арыгінальныя асеннія вырабы, створаныя рукамі выхаванцаў групы і іх бацькоў, сапраўды ўражваюць сваёй прыгажосцю і цікавай творчай задумай. Тут і парасяты, вожыкі, сава з прыроднага матэрыялу, Маша і мядзведзі ў доміку з гарбуза, Папялушка ў карэце і маладыя на лодцы з кабачка, а таксама прыгожыя букеты з лісця і з гародніны.
Сярод найбольш актыўных удзельнікаў выставы Жанна Міхайлаўна назвала сем’і Дабрыянік, Баліцкіх, Рыгосік, Мініч, Міцкевіч, ды і многія іншыя парадавалі сваім творчым падыходам.
Сумесная творчая праца дзяцей і бацькоў вельмі карысная, упэўнены ў дашкольнай установе, яна аб’ядноўвае, спрыяе лепшаму ўзаемаразуменню ў сям’і і развівае творчыя здольнасці дзяцей.
Шмат прыемных момантаў падарыла выстава “Залатая восень” і маленькім выхаванцам ясляў-сада, якія з вялікім задавальненнем дэманстравалі ўласныя вырабы і з цікавасцю абмяркоўвалі створаныя іншымі.
Ірына МІКЛАШ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *