У рамках шырокамаштабнага праекту па вывучэннi лакальных культур Беларусi, запланаванага галiновай праграмай «3ахаванне i развiццё культуры Рэспублiкi Беларусь на перыяд 2006-2010 гг.», прадугледжана фальклорна-этнаграфiчная даследчая работа на рэгiя-нальным узроўнi па ўcix відах i сферах бытавання: ад фальклору да рытуалаў, рамёстваў i промыслаў. Раённым метадычным цэнтрам народнай творчасцi такая работа была распачата. У caкавіку гэтага года падчас творчай сустрэчы ўдзельнiц клуба «Рукадзельнiца» Малабе-раставiцкага ЦДК былi даследаваны мясцовыя асаб-лiвасцi тэхналогii вырабу, упрыгожвання i прымянення ручнiкоў.
Bынікі даследвання пака-залi, што ручнiкi, якiя выраб-лялiся ў гэтай мясцовасцi, у залежнасцi ад прызначэння мелi розныя назвы. Так, для выцiрання служыў ручнiк– «уцiральнiк» цi «халодны». У ручнiках-«трапкачах» насiлi абед у поле. Ручнiк, якi выкарыстоўваўся ў радзiнна-хрэсьбiннай абраднасцi, быў белы, вытканы з кужалю, мяккi, на iм прымалi дзiця пры нараджэннi. А бабку-павiтуху абдорвалi ручнiком вышытым. Таксама i дзiця прыкрывалi на хрэсьбiнах спецыяльным вышытым ручнiком.
Вясельныя ручнiкi ўваходзiлi ў пасаг маладой, сведчылi пра яе працавiтасць, умельства, густ. Усяго ў пасагу маладая павінна была мець не менш сямi ручнiкоў. Рыхтавала ix яна сама, часам дапамагалi бабка i мацi. У знак згоды на шлюб (пры запоiнах або заручынах) нявеста дарыла ручнiк маладому, перавязвала свата. Сiмвал паяднання, повязi маладога i маладой – ручнiк- «падножнiк». На яго станавiлiся ў царкве пры вянчаннi. Ручнiк служыў i магiчным сродкам — маладая цягнула за сабой ручнiк-«падножнiк» у царкве, каб сяброўкi хутка павы-ходзiлi замуж. Ручнiк быў знакам прысутнасцi маладой у доме мужа i сiмвалам засваення ёю новай жыццёвай прасторы. Маладая жонка вешала на абразы ручнiкi-«набожнiкi», упрыгожвала iмi paмкi з фотаздымкамi, люстэркi. Ручнiкi-«падарункi» нявеста дарыла родным жанiха (мацi, бацьку, сёстрам, братам). На ручнiку дзялiлi каравай. Каб выказаць гасцiннасць i павагу, на ручнiку i сёння падносяць хлеб-соль.
Пры пaxaвaннi ў труну клалi ручнiк, канцы якога нярэдка заставалiся звонку. У гэтым выпадку ён увасабляў сабою шлях, якi злучае «гэты» i «той» свет, дарогу на «той» свет, рэч, якая можа спатрэбiцца нябожчыку на «тым» свеце, каб уцipацца. Апускалi труну ў магiлу таксама на ручнiковым палатне, а памерлых дзетак на ручнiках. На Радаўнiцу павязвалi ручнiкi на надмагiльныя крыжы i помнiкi — як сiмвал ахвяры памерлым продкам. Яны былi белыя з вышытымi канцамi.
Аброчныя (запаветныя) i абыдзённыя ручнiкi прыносiлi па абяцанню цi запавету на прыдарожныя i раскрэсныя крыжы. Ахвяравалi ў царкву, у каплiцу.
Ткалi ручнiкi на кроснах у 2-8 нітоў, шырынёю 25-50 см, даўжынёю 1,5-3 м у залежнасцi ад прызначэння: «набожнiк» — 2,5 м; «уцiральнiк» —1,5 м; «падножнiк» — 2,5 м; вясельны — 3 м. Матэрыял тканiны — лён, лён i бавоўна разам альбо пакупныя паркаль, разрэджаная тканіна тыпу канвы. Вышывалi ручнiк крыжыкам, адвольнай гладдзю. Hіткі выкарыстоўваліся чырвоныя, сiнiя, чорныя, зялёныя, рознакаляровыя (мулiнэ, акрыл). На канцах ручнiкоў – карункі, вязаныя кручком, пакупныя, стужкі, махры. Для мясцовага арнаменту ўласцiвы выявы птушак, наяўнасць тэкстаў (лічбы, лiтары), сюжэтныя (паводле ўзорнiкаў вышыўкi і самастойна скла-дзеныя), кветкі. Сустракаюцца pyчнікі, затканыя ёлачкамi, палоскамі, а часцей узор канцэнтруецца на канцах ручнiка, вышыня яго займае 25-30 см.
Вось такiя асаблiваcці малабераставiцкiх ручнiкоў. Даследчая работа будзе працягвацца i ў iншых рэгiёнах Бераставiччыны. Гэта толькi яе пачатак.
Марыя Юшкевiч, метадыст па этнаграфii i фальклору PMЦ НТ
Фота Святланы Ганчаровай