Наш зямляк з Алекшыц, выхаванец трэнера Валерыя Іванавіча Балінскага, майстар спорту міжнароднага класа і член нацыянальнай зборнай каманды Беларусі па вольнай барацьбе Аляксандр Мотыль стаў першым у сваёй вазе (да 74 кг) на чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь, які праводзіўся 17-18 чэрвеня ў г.Гродна. Зборная каманда вобласці па вольнай барацьбе ў агульнакамандным заліку таксама выйграла першынство чэмпіянату. Віншуем Аляксандра з дастойнай перамогай і ганарымся сваім земляком! Дарэчы, вясной гэтага года Аляксандр выступаў на чэмпіянаце Еўропы па барацьбе ў нямецкім горадзе Дортмундзе, дзе сабраліся прадстаўнікі 33-х краін Еўропы.
Святлана Ганчарова