Акцыя “Птушыны банкет”

Лента новостей Образование

У зімовы перыяд птушкі маюць асаблівую патрэбу ў  нашай дапамозе. Сёлета зіма, як ніколі, падобна на сапраўдную, і гэты час вельмі складаны для птушак, якія засталіся зімаваць. Вядома, што галодныя птушкі моцна пакутуюць ад холаду, таму зіма – самы час, каб іх падкарміць.

         Зімовая падкормка птушак — старая традыцыя, якую мае васьмікласнікі вырашылі падтрымаць правядзеннем  акцыі “Птушыны банкет”, каб  аблегчыць існаванне птушак у няпросты зімовы час.

        За выхадныя дні вучні разам з бацькамі зрабілі прыгожыя кармушкі. Для вырабу кармушак дзеці выкарыстоўвалі розныя матэрыялы: ламінат, фанеру, дошкі і нават скрынкі з-пад навагодніх падарункаў. Ім таксама прыйшлося пацікавіцца, які корм можна ўжываць для падкормкі птушак. З нецярпеннем чакалі яны канца ўрокаў, каб развесіць кармушкі на тэрыторыі школьнага сада. Выбралі мацнейшыя галіны дрэў і прыладзілі кармушкі. Туды дзеці паклалі корм: авёс, пшаніцу, проса, семкі, гатовы корм для птушак, які складаецца з розных відаў падкормкі. А для сініц мы павесілі іх любімы ласунак – несалёнае сала. Хутка каля кармушак з’явіліся першыя пярнатыя: вераб’і і сініцы. Спачатку нясмела дзюбалі корм адна-дзве птушачкі, а праз некаторы час пачаўся сапраўдны птушыны банкет.

        Падчас правядзення акцыі ў вучняў быў цудоўны настрой, іх не палохаў ні мароз, ні калючы вецер. Яны размеркавалі, хто калі будзе падсыпаць корм у кармушкі на працягу зімовага часу. Дзеці па-сапраўднаму радаваліся, што робяць добрую справу – дапамагаюць выжыць птушкам у самы цяжкі для іх час.

Жанна Козел, класны кіраўнік 8 класа Малабераставіцкай СШ

Читайте актуальные новости Берестовицкого района, области, республики  и в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *