Акцыя “Мы–грамадзяне Рэспублікі Беларусь!” была праведзена ў Бераставіцкім раёне

Лента новостей

Усебеларуская акцыя “Мы — грамадзяне Рэспублікі Беларусь!” традыцыйна праводзіцца Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі да Дня Канстытуцыі. У гэты дзень 16-гадовым жыхарам нашай краіны ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаюцца пашпарты грамадзян Рэспублікі Беларусь. Пашпарт – гэта сімвал прыналежнасці да нашай дзяржавы, ён аберагае асобу і годнасць свайго ўладальніка. І вельмі ганарова атрымаць яго ў Дзень Канстытуцыі.

15 сакавіка ў кабінеце старшыні раённага выканаўчага камітэта М.М.Сіцько сабраліся лепшыя юнакі і дзяўчаты з нашага раёна, якім напярэдадні Дня Канстытуцыі споўнілася 16 гадоў, каб атрымаць свой галоўны дакумент.
Першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” С.М.Ваўчок павіншавала маладых людзей з Днём Канстытуцыі, расказала аб акцыі, якую праводзіць БРСМ у гэты дзень па ўсёй краіне.
Старшы інспектар групы па грамадзянству і міграцыі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Л.У.Добка пазнаёміла прысутных з гісторыяй пашпарта, яго важнасцю ў жыцці кожнага чалавека, папярэдзіла аб адказнасці грамадзяніна за захаванасць гэтага дакумента.
Старшыня райвыканкама М.М.Сіцько асабіста ўручыў пашпарты маладым грамадзянам Бераставіччыны. Гэтага гонару былі ўдастоены 6 чалавек: выдатнікі вучобы, актывісты грамадскага жыцця, спартсмены. У іх ліку Аляксандр Жукоўскі (гімназія п.Пагранічны), Вікторыя Івашкевіч (Масалянскі дзіцячы сад – СШ), Дар’я Харук, Алеся Навумовіч, Раман Лапацік і Анастасія Астравух (Вялікабераставіцкая СШ).
Старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” М.І.Лазко таксама павіншаваў маладых людзей з такой важнай падзеяй у іх жыцці і ўручыў з гэтай нагоды памятныя падарункі ад раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”.
Ірына МІКЛАШ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *