Акцыя “Майстар-жывёлавод” ідзе на Бераставіччыне

Лента новостей

Па рэспубліцы крочыць акцыя “Майстар-жывёлавод”. На мінулым тыдні старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Апон пабываў у РУСП “Масаляны”. Ён узнагародзіў лепшых жывёлаводаў гаспадаркі Падзячнымі пісьмамі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама і райкама прафсаюза работнікаў АПК. Акрамя таго, працаўнікі атрымалі яшчэ і прэміі.
Марыя Ільючок і Святлана Адашчык заняты ў РУСП “Масаляны” на малочнатаварнай ферме на 800 галоў. У нялёгкай галіне Марыя ўжо два дзясяткі гадоў, а Святлана – дзесяць. Працуюць жанчыны на сумленне, даглядаюць жывёлу, як сваю. А Дзмітрый Мінкоўскі працуе на малочнатаварнай ферме “Вёска Масаляны”. Жывёлагадоўчы аб’ект невялікі, але ахайны, адразу відаць, што працуюць тут нераўнадушныя людзі.
Дагледжаная тэрыторыя і каля фермы па дарошчванні і адкорму буйной рагатай жывёлы. Сюды Уладзімір Апон прывёз Падзячныя пісьмы для Ірыны Зайнулінай, Ганны Болзан і Уладзіміра Багданава. Усім было прыемна, што ім шчыра падзякавалі за іх штодзённы працоўны подзвіг.
Ніна Наддэ, фота аўтара

На здымку: Святлана Адашчык, Уладзімір Апон і Марыя Ільючок.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *