У сувязі з пагаршэннем умоў надвор’я і вялікімі снегападамі актывістамі ГА «БРСМ» Пархімаўскага ясляў-сада – базавай школы была аказана дапамога пажылым людзям ва ўборцы дваровых тэрыторый ад снегу.
Хлопцы расчысцілі дарожкі каля дамоў, праходы да неабходных дваровых будынкаў. Аб’ём працы быў немалым, але з пастаўленымі задачамі ўсе справіліся. Нашы падшэфныя цёпла падзякавалі за спагадлівасць і дабрыню, і сталі ўпэўненымі, што далейшыя снегапады з такімі памочнікамі ім не страшныя.


Вольга ЭЛЬЯШЭВІЧ, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Пархімаўскага ясляў-сада – базавай школы